2 траўня 2026 года старшыня Беларускай Супольнасці RAZAM e.V. Марыя Рудзь была ўзнагароджаная медалём «За плённую працу на карысць Беларусі». Узнагароджанне адбылося ў рамках Пятай канферэнцыі беларускай дыяспары ў Варшаве — штогадовай сустрэчы беларусак і беларусаў з усяго свету.
Узнагароду ўручыла Аб’яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай. Кабінет ставіць сваёй мэтай супрацоўніцтва з арганізаванымі структурамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля каардынацыі іх сумесных намаганняў.
У сваёй прамове Марыя Рудзь адзначыла:
Дзякуй вялікі! Я вельмі радая мець гонар прыняць сёньня гэты медаль як агульную ўзнагароду Разам у Нямеччыне. Каштоўна ведаць, што наша праца бачная, важная і вартая прызнання. Амаль ужо 6 год мы бесперапынна прасоўваем тэмы Беларусі ў Нямеччыне, размаўляем з палітыкамі і журналіст_камі, дапамогаем рэпрэсаваным, рэалізуем партнёрскія праекты і робім беларускія імпрэзы – ад маленькіх кватэрнікаў да шматдзённых фестываляў.
Дзякуй усім, хто былі побач і не засталіся ў баку ад беларушчыны: нашым актывіст_кам, валантэр_кам, супрацоўні_цам і партнёрам. Усім, хто сістэматычна працуе на аб‘яднанне на агульных каштоўнасцях Разам і не губляе надзеі на лепшую будучыню для Беларусі.
Любая арганізацыя – гэта ў першую чаргу людзі, якія ўкладаюць свой час і веды ў агульную справу ў вельмі цяжкіх умовах. Таму важна зберагчы людзей, зберагчы сабе і зберагчы Беларусь у сваім сэрцы. Наперадзе яшчэ шмат працы, хай яна будзе плённай! Жыве вечна!