Падзяліся:

Teile diesen Beitrag:

07.05.2026

 |  

Іна Румянцава ўзнагароджаная прэміяй «Жанчына Еўропы»

З нагоды 35-годдзя прэміі «Жанчыны Еўропы» Еўрапейскі рух Германіі (EBD) сёлета адзначыў дзвюх выбітных асобаў. Разам з праф. д-рам Габрыэле Абельс званне «Жанчына Еўропы 2026» атрымала наша шматгадовая актывістка RAZAM і былая 2-я старшыня Іна Румянцава.

Гэтай узнагародай EBD адзначае дзвюх жанчын, якія па-рознаму спрыяюць еўрапейскай інтэграцыі: праз салідарнасць без межаў, навуковую рэфлексію і грамадскую актыўнасць.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 4 мая 2026 года ў Берліне ў супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй.

ПАДТРЫМКА БЕЛАРУСІ І ПАЛІТЫЧНЫХ ЗНЯВОЛЕНЫХ

З 2020 года Іна Румянцава нястомна змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Як шматгадовая актывістка RAZAM e.V. і заснавальніца Taskforce Belarus e.V., яна асабліва займаецца падтрымкай палітычных зняволеных і іх сем’яў.

Праз палітычную адвакатыю, міжнародныя сувязі і пастаянную працу з медыя яна дапамагае ўтрымліваць беларускую тэму ў еўрапейскім парадку дня. Адначасова яна арганізуе канкрэтную дапамогу пацярпелым — ад падтрымкі ў атрыманні прытулку да суправаджэння пры адаптацыі ў Германіі.

Яе дзейнасць выходзіць далёка за межы Германіі і з’яўляецца прыкладам Еўропы, якая абараняе свае каштоўнасці і па-за межамі Еўрапейскага саюза.

Teile diesen Beitrag: