Вынікі пазачарговага сходу згуртавання 29 кастрычніка 2021г.

Beitrag vom 11. November 2021

Апошні пазачарговы сход згуртавання RAZAM адбыўся ў пятніцу 29 кастрычніка.

 

Першым пунктам парадку сустрэчы было абранне дзвюх новых аўдытарак. Мы падзякавалі папярэдніц за іх уклад у развіццё RAZAM і пажадалі новых поспехаў у праектах і ініцыятывах RAZAM, якія яны працягнуць узначальваць у будучыні. Мы таксама дзякуем усім новым кандыдатам, хто пагадзіўся пераняць гэтую функцыю і стаць важнай падтрымкай нашага згуртавання.

 

Скарбнік згуртавання Яўген Фёдаравіч прадставіў бягучы фінансавы даклад. Больш падрабязна пра цяперашні стан ініцыятыў RAZAM можна азнаёміцца на нашым сайце.

 

Акрамя таго, мы абмеркавалі статус стратэгіі развіцця RAZAM. Сябры згуртавання выказаліся наконт свайго бачання будучыні Беларусі і нашага згуртавання: RAZAM будзе працягваць выконваць сваю ролю, падтрымліваючы беларускі народ уласнымі канкрэтнымі ініцыятывамі па аказанні дапамогі, асвятляючы сітуацыю ў Беларусі і аказваючы садзеянне палітычнай падтрымцы Беларусі. У доўгатэрміновай перспектыве Беларусь павінна трывала ўмацавацца ў нямецкай і еўрапейскай свядомасці як незалежная краіна з яе культурнай, сацыяльнай і гістарычнай унікальнасцю.