Беларусь: Спыніце гвалт

Beitrag vom 20. November 2020

Фота: Віктар Драчоў

9 жніўня ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары.
Іх ізноў груба сфальшавалі на карысць правіцелю Лукашэнку, які доўгі час знаходзіўся ва ўладзе.
Гэта выклікала буру народных пратэстаў. Сілавыя структуры адрэагавалі на гэта нечуваным тэрорам: масавыя арышты, зьбіцьці й катаваньні дэманстрантаў.
Хваля спантанных страйкаў пракацілася па краіне. Працоўныя пачалі фармаваць страйкавыя камітэты для падрыхтоўкі агульнанацыянальнага страйку ў падтрымку дэмакратычных зьмен.
Страйкоўцы вылучаюць наступныя патрабаваньні: прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, вызваліць усіх палітычных зьняволеных і дэманстрантаў, спыніць пераслед страйкоўцаў і скасаваць сістэму кароткатэрміновых кантрактаў.
Урад і сілавыя структуры чыняць велізарны ўціск на страйкоўцаў, чальцоў страйкавага камітэта ды іх сем’і.
Шмат каму пагражае звальненьне. Актывісты затрымваюцца прадстаўнікамі сілавых структур. Мы павінны дапамагчы спыніць гэтую хвалю гвалту.