За абнадзейным абуджэньнем у Беларусі летам 2020-га году рушылі ўслед рэпрэсіі няўяўнага маштабу. Лік палітвязняў расьце ад тыдня да тыдня. Калі пасьля апошняй буйнай хвалі рэпрэсій, што пачалася ў 2010-2011 гадах, палітвязьнямі лічыліся ў сярэднім пяць чалавек, то да пачатку 2023-га гаду іх было ўжо болей за 1700.

Сярод зьняволеных блізу 180 кабетаў, 10 падлеткаў і шмат людзей з сур’ёзнымі захворваньнямі. Шмат якія зьняволеныя былі асноўнымі карміцелямі сваіх сем’яў, якія такім чынам пазбыліся сродкаў да існаваньня. Каб дапамагчы зьняволеным і іхным сем’ям, мы супольна з нашым партнэрам DISSIDENTBY распачалі ініцыятыву на дапамаганьне.

18.03.2023

ПАЛІТЫЧНЫХ ВЯЗЬНЯЎ
У БЕЛАРУСІ

Інцэдэнцыя палітвязьняў

*Kрыніца: Memorial

Чым мы дапамагаем?

Падчас затрыманьня зняволеныя маюць права:

атрымліваць ад сваякоў харчовыя пасылкі на суму да 50 эўра

выкарыстоўваць грашовыя сродкі ў такой жа суме з прызначанага ім рахунку. Унесьці грошы на гэты рахунак можа любы чалавек. Кожныя два тыдні зьняволеныя могуць наведваць мясцовую турэмную краму, каб набыць тавары першай неабходнасьці. Асабліва гэта важна для тых, хто не можа атрымліваць пасылкі ад сваякоў.

Нашая ініцыятыва выкарыстоўвае абедзьве гэтыя магчымасьці й адшкадоўвае зьвязаныя з гэтым выдаткі. Падтрымка ў асноўным заключаецца ў тым, што праз нашую ініцыятыву можна пераняць асабістае шэфства над асобнымі зьняволенымі. У залежнасьці ад сумы сабраных сродкаў мы таксама адшкадоўваем выдаткі на юрыдычную дапамогу.

Падтрымка ў асноўным заключаецца ў тым, што праз нашую ініцыятыву можна пераняць асабістае шэфства над асобнымі зьняволенымі.

0
агульная дапамога са снежня 2020 года
0+
чалавекам дапамаглі
0
палітвязняў зараз падтрымліваем

Звычайна мы спасылаемся на інфармацыю, прадстаўленую нашым партнэрам DISSIDENTBY. Гэтая лічба большая за дадзеныя праваабарончай арганізацыі «ВЯСНА». Розніца ўзнікае з-за таго, што пры разглядзе й кваліфікацыі справаў улічваюцца ня ўсе артыкулы крымінальнага права. DISSIDENTBY таксама ўключае ў сьпіс палітзьняволеных людзей, якія афіцыйна не прызнаныя палітвязьнямі, але суды над якімі відавочна зьвязаныя са свабодай выказваньня меркаваньняў і з палітычнай ангажаванасьцю (напрыклад, у берасьцейскім масавым судзе па «справе карагодаў»).

Па сутнасьці, апублікаваная лічба адлюстроўвае толькі ніжнюю мяжу колькасьці людзей, якія на самой справе ёсьць бязьвінна асуджанымі. Гэта зьвязана з тым, што працэс прызнаньня палітвязьнем патрабуе выкананьня адпаведных умоваў і займае пэўны час. Акрамя таго, сваякі некаторых асуджаных пазьбягаюсь шырокай агалоскі й публічнасьці. Нельга забывацца й пра тое, што ня ўсе знаёмыя з працэдурай прызнаньня палітвязьнем. Па гэтых прычынах афіцыйныя лічбы ўключаюць далёка ня кожны выпадак.

DISSIDENTBY — некамерцыйная ініцыятыва зь Беларусі, якая падтрымлівае палітвязьняў. Дапамога заключаецца ў непасрэдным забеспячэньні зьняволеных прадуктовымі перадачамі, у падпісцы палітвязьняў на газеты й часопісы і ў пералічэньні грошаў на асабістыя рахункі палітвязьняў.

Ініцыятыва рэгулярна інфармуе ў сацыяльных сетках і на падзеях пра становішча зьняволеных, іх месцазнаходжаньне й будучыя суды.

З DISSIDENTBY супрацоўнічаюць больш за 50 арганізацый па ўсім сьвеце.

Наш партнэр па праекце DISSIDENTBY DISSIDENTBY сабраў на ўласным сайце ўсе даступныя варыянты падтрымкі зьняволеных.

Сюды таксама ўваходзяць «службы па напісанью электронных лістоў», такія як vkletochku.org.. Гэта плятформы, на якія можна дасылаць свае тэксты лістоў да зьняволеных. На месцы, у Беларусі, валянтэры перакладаюць лісты (бо вязьням дазволена атрымліваць лісты толькі па-расейску ці па-беларуску!), дадаюць неабходныя зьвесткі пра адрасата, раздрукоўваюць і дасылаюць іх — такім чынам, лісты маюць больш шанцаў трапіць да вязьняў, чым калі яны былі адпраўленыя з Германіі. Гэтыя ініцыятывы таксама маюць патрэбу ў падтрымцы й таксама зьбіраюць грашовыя ахвяраваньні на сваю працу.

Праваабарончая арганізацыя Libereco распачала ў 2020 годзе кампанію WeStandByYou, дзакуючы якой дэпутаты бундэстагу пераймаюць шэфства над асобнымі палітвязьнямі. Даведайцеся, ці пераняў ”ваш” дэпутат ужо такое шефства!

Урэшце хочацца зьвярнуць увагу на ініцыятыву 100xsolidaritaet.de , якая стартавала 12 снежня 2020 г., у Дзень правоў чалавека. Дзясяткі знакамітых людзей падтрымалі гэтую ініцыятыву й апублікавалі сваё меркаваньне на яе вэб-старонцы. Тут можна даведацца больш пра асобных вязьняў, стварыць лісты да вязьняў па-беларуску або апублікаваць уласны зварот салідарнасьці са зьняволенымі.

Навіны праекта

КАЛІ ЛАСКА, СКАНІРУЙЦЕ Ў БАНКАЎСКІМ ДАДАТКУ

Банкаўскі рахунак

Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG

Mэта выкарыстання: BelPPHelp

Банкаўскі рахунак

Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG

Mэта выкарыстання: BelPPHelp

СВАБОДУ ЎСІМ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!