Categories
Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне

Справаздача за перыяд 01.07.2021 – 31.07.2021

Сума ахвяраванняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта з 01.07.2021 г. да 31.07.2021 г., складае 3.580,70 еўра. За гэты час дапамогу ў аплаце часовага жылля атрымалі больш за 40 беларускіх уцекачоў, у тым ліку дзве сям’і з непаўналетнімі дзецьмі. 

Са сродкаў праекта аплачвалася пражыванне ў хостэле і ў арэндаванай для праекта кватэры (калівінг). Час аказання дапамогі складаў ад некалькiх дзён да пяці тыдняў. Акрамя гэтага, былі аплачаныя стаматалагічныя паслугі для дзіцяці з сям’і бежанцаў.

Ад пачатку нашага праекта (снежань 2020 года) да канца ліпеня 2021 года разам з вамі мы дапамаглі больш чым 190 беларусам, якiя былі змушаныя пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій. На дадзены момант (06.08) наш праект аказвае дапамогу 21 чалавеку. 

Дзякуй усім, хто давярае нашай працы і падтрымлівае дадзеную ініцыятыву!

Фінансавая справаздача

Рэшта з мiнулага перыяда: 8,98 еўра

Ахвяраванні: 3.580,70 еўра

Выдаткі:

Аплата жытла: 2.271 еўра

Медыцынскія выдаткі: 160 еўра

Камісія за грашовы пераводы: 68 еўра

Агулам: 2.499 еўра

Рэшта: 1.090,68 еўра