Categories
Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне

Справаздача за перыяд 01.08.2021 – 31.08.2021

Сума ахвяраванняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта з 01.08.2021 г. да 31.08.2021 г., складае 2.014,94 еўра. За гэты час дапамогу ў аплаце часовага жылля атрымалі 42 беларускіх уцекача, у тым ліку адна сям’я з непаўналетнім дзiцём. 

Са сродкаў праекта аплачвалася пражыванне ў хостэле і ў арэндаванай для праекта кватэры (калівінг). Час аказання дапамогі складаў ад некалькiх дзён да шасцi тыдняў. Акрамя гэтага, былі аплачаныя тэрміновыя медыцынскія выдаткі аднаму з бежанцаў, чый стан здароўя пагоршыўся пасля працяглага знаходжання ў СІЗА.

Ад пачатку нашага праекта (снежань 2020 года) да канца ліпеня 2021 года разам з вамі мы дапамаглі каля 230 беларусам (улiчваючы дзяцей), якiя былі змушаныя пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій. На дадзены момант (05.09) наш праект аказвае дапамогу 18 чалавекам

Дзякуй усім, хто давярае нашай працы і падтрымлівае дадзеную ініцыятыву!

Фінансавая справаздача

Рэшта з мiнулага перыяда: 1.090,68 еўра

Ахвяраванні: 2.014,94 еўра

Выдаткі:

Аплата жытла: 2.292,17 еўра

Медыцынскія выдаткі: 150 еўра

Камісія за грашовы пераводы: 35,50 еўра

Агулам: 2.477,67 еўра

Рэшта: 627,96 еўра