Categories
Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне

Справаздача за перыяд 01.10.2021 – 31.10.2021

Сума ахвяраванняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта з 01.10.2021 г. да 31.10.2021 г., складае 2.432,53 еўра. Дзякуй усім, хто давярае нашай працы і падтрымлівае дадзеную ініцыятыву! 

Мы асабліва ўдзячныя рэгіянальнай групе беларусаў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалiя за рэгулярную падтрымку праекта і беларусам Баварыi за ахвяраванне ў памеры 400 еўра.

У кастрычнiку дапамогу ў аплаце часовага жылля атрымалі 53 беларускіх уцекача, у тым ліку пяць сем’яў з непаўналетнімi дзецьмi. Са сродкаў праекта аплачвалася пражыванне ў хостэле. Час аказання дапамогі складаў ад некалькiх дзён да трох тыдняў. 

Ад пачатку нашага праекта (снежань 2020 года) да канца кастрычнiка 2021 года разам з вамі мы дапамаглі каля 290 беларусам (улiчваючы дзяцей), якiя былі змушаныя пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій. На дадзены момант (21.11) наш праект аказвае дапамогу 14 чалавекам

Заставайцеся з намі!

Фінансавая справаздача

Рэшта з мiнулага перыяда: 925 еўра

Ахвяраванні: 2.432,53 еўра

Выдаткі:

  • Аплата жытла: 3.484,7 еўра
  • Камісія за грашовыя пераводы: 34,00 еўра
  • Агулам: 3.518,7 еўра
  • Рэшта: – 161,00 еўра