Сума ахвяраванняў, што паступілі на рахунак нашага праекта за лістапад і снежань 2021, складае 6.979,38 еўра. Часовае жыллё ў гэты справаздачны перыяд было сплачана 53 беларускім уцекачам, у тым ліку 1-ой сям’і з непаўналетнім дзіцём.
Дзякуючы вашай падтрымцы, мы змаглі паспяхова скончыць наш першы працоўны год, aказаўшы самую неабходную дапамогу больш чым 330 уцекачам, у тым ліку і сем’ям з малалетнімі дзецьмі. Шчыры дзякуй кожнаму з вас, хто на працягу гэтага года аднаразова цi рэгулярна, маленькай ці вялікай сумай дапамог у працы гэтай ініцыятыве!
На сённяшні дзень (24 студзеня) у нашай дапамозе маюць патрэбу 12 чалавек, змушаных з-за пераследу пакінуць Беларусь.
Заставайцеся з намі!