Дапамога беларускiм уцекачам ва Украіне

Са снежня 2020 года па люты 2022 года згуртаванне Razam e.V. дапамагала беларускім актывістам, вымушаным з-за рэпрэсій уцякаць ва Украіну. Адсутнасць візавага рэжыму і моўнага бар’еру рабіла Ўкраіну важнай краінай транзіту ды пунктам прызначэння для палітычных уцекачоў з Беларусі. Работа была скіравана на аказанне першапачатковай падтрымкі пасля рэлакацыі: аплату жытла на працягу першага месяца , аплату тэрміновых медычных выдаткаў.

Razam e.V. адказвала ў гэтым праекце за зборы ахвяраванняў, кантроль грашовых патокаў і справаздачу.

Партнёрам нашага праекта ва Украіне з’яўлялася незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center (сёння працуе ў Варшаве), адказная за верыфікацыю людзей, якія звярталіся за дапамогай, і за непасрэдную дапамогу ў Кіеве.

За больш чым год існавання праекту каля 360 палітычных уцекачоў, у тым ліку 30 сем’яў з непаўналетнімi дзецьмi , атрымалі нашу дапамогу.

Фінансаваўся праект за кошт ахвяраванняў, якія збіраліся на рахунак Razam e.V. Агулам дапамога была аказана на суму 36.500 еўра.