Агульныя звесткі
На пачатку вайны ва Украіне знаходзіліся дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі, у тым ліку вялікая колькасць палітычных уцекачоў – людзей, якiя сталі ахвярамі рэпрэсій рэжыму і ратаваліся ва Украіне ад палітычнага пераследу. Пасля 24 лютага 2022 года большасць з іх былі вымушаны ўцякаць у другі раз. Вялікая колькасць гэтых людзей апынулася ў Польшчы, але не атрымала дзяржаўнай падтрымкі. У Нямеччыне беларускія актывісты — уцекачы ад вайны — таксама на сённяшні дзень не могуць, як грамадзяне Украіны, атрымаць статус абароны ў адпаведнасці з § 24 AufenthG. Падобная сітуацыя і ў іншых краінах ЕС. Не перабольшваючы можна казаць, што гэтая група людзей апынулася ў вельмі складаных абставінах і патрабуе нашай дапамогі.
Падтрымка з боку RAZAM
Пачынаючы з сакавіка 2022 года, мы перанакіравалі нашы фінансавыя сродкі з праекту «Дапамога беларускім уцекачам ва Украіне» на падтрымку беларусаў, якія пасля пачатку вайны апынуліся ў Польшчы і не могуць з-за палітычнага пераследу вярнуцца на Радзіму. Як і ў папярэднім праекце, у рамках гэтага праекта фінансуецца першапачатковае жыллё: Razam e.V. аплачвае арэнду і дадатковыя выдаткі за дзве хаты, у якіх месцяцца агулам да 50 уцекачоў. Адзін з дамоў знаходзіцца ў Варшаве (Mirnyj Dom w Warszawie), другі – у вёсцы Надажын (Mirnyj Dom w Nadarzynie), недалёка ад сталіцы.
Акрамя таго, праект аказвае індывідуальную дапамогу беларускім уцекачам у аплаце арэнды іх кватэр. Галоўныя атрымальнікі нашай дапамогі – сем’і з дзецьмі і асабліва адзінокія бацькі.
Партнёры праекта
Партнёрамі праекта з’яўляюцца:
– Фонд Humanosh з месцазнаходжаннем у Варшаве – арганізатар праекта. Фонд “Humanosh imienia Sławy i Izka Wołosiańskich“
– Ініцыятыва “Партызанка” – аб’яднанне валанцёраў беларускай дыяспары ў Польшчы, якія падтрымліваюць палітычных уцекачоў з Беларусі.
Выдаткі на праект
Выдаткі на арэнду абедзвюх хат з улікам камунальных паслуг складаюць каля 3100 еўра і фінансуюцца за кошт ахвяраванняў. Усе супрацоўнікі праекту — валанцёры, таму 100 % ахвяраванняў ідуць на фінансаванне дапамогі.
Як ахвяраваць грошы?
Банкаўскі рахунак:
Атрымальнік: Belarusische Gemeinschaft «RAZAM» e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC/SWIFT: GENODEM1GLS Прызначэньне платы: PolRefHelp

Paypal, далучаны да гэтага рахунка:
Кантакт
Галерэя














