Categories
razam Аб'ява аб прыёме на працу

Мы наймаем: Міні-джоб у сферы сацсетках

RAZAM e.V. шукае супрацоўнікаў у сферы сацсетках.

Напрамак: вядзенне сацсетак і праца з прэсай

Мы прапануем дзве пазіцыі:

  1. Першая пазіцыя: 450 €/месяц, 40 гадзін у месяц
  • Валоданне нямецкай мовай на узроўні роднай мовы
  • Валоданне беларускай/рускай мовай пажаданыя, але не абавязковыя

2. Другая пазіцыя: 450 €/месяц, 40 гадзін у месяц

  • Валоданне беларускай і/ці руская мовай(мі) на узроўні роднай
  • Валоданне нямецкай мовай на ўзроўні B2 (мінімум)
  • Вельмі добрыя веды аб сітуацыі ў Беларусі

Задачы

Асноўная задача будзе заключацца ў асвятленні ініцыятываў і падзей RAZAM e.V.

1. Вядзенне сацыяльных сетак: Instagram, Facebook, Twitter, Telegram Channel (магчыма, LinkedIn).

2. Напісанне тэкстаў для сацыяльных сетак, візуальны дызайн.

3. Стварэнне і вядзенне кантэнт-плана.

4. Падрыхтоўка Stylebook / кіраўніцтва па карыстанню сацыяльнымі сеткамі / шаблонаў.

5. Стварэнне кантэнту для вэб-сайта.

Досвед працы ў SMM пажаданы, але не абавязковы. Калі Вы толькі часткова адпавядаеце зазначаным патрабаванням, але вельмі зацікаўленыя ў беларускай тэматыцы і развіцці RAZAM e.V., мы будзем рады атрымаць вашу заяўку. Дасылайце вашае рэзюмэ, прыклады тэкстаў, якія вы напісалі і/ці прыклады сацыяльных сетак, якія вы вялі на vorstand@razam.de.

Адна з пазіцый фінансуецца Heintze Stiftung. 20% працоўнага часу будзе прысвечана задачам фонду. Супрацоўнік афіцыйна будзе лічыцца супрацоўнікам фонду Heintze Stiftung.