Categories
razam

Навiны праекта

Дарагія сябры,

ў бягучы момант дапамога па аплаце жылля ва Ўкраіне аказваецца 20-ці беларускім палітычным уцекачам. Для засялення ралакантаў намі здымаецца 6-мясцовы пакой і асобныя месцы ў двух хостэлах, а таксама кватэра на 8 чалавек (колівінг) у Кіеве. Для аплаты аднаго месца на працягу трох тыдняў (сярэдняя працягласць аказання дапамогі), праекту патрабуецца каля 100 еўра (у сярэднім на сённяшні дзень).

Каму надаецца дапамога

Іван і Ганна, актывісты пратэстнага руху аднаго з раённых цэнтраў Беларусі: «… Адной з формаў пратэстных акцый, у арганізацыі якіх мы ўдзельнічалі, былі канцэрты. Апошняе з такіх мерапрыемстваў скончылася затрыманнем ўсіх яго ўдзельнікаў (67 чалавек). Мы правялі два тыдні ў Жодзіна, пасля чаго атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку на нас крымінальнага абвінавачання. З’язджаць прыйшлося экстранна, таму нашых фінансаў ці ледзь хапіла б на пару тыдняў жыцця ў Кіеве. Мы хочам выказаць вялікую ўдзячнасць за дапамогу ў аплаце часовага жылля. Дзякуючы гэтай дапамозе мы можам займацца пошукам работы і ўладкоўваць сваё жыццё на новым месцы. Акрамя таго, мы ўжо змаглі арганізаваць канцэрт для беларускай дыяспары ў Кіеве і будзем далей рабіць усё магчымае для працягу барацьбы. Жыве Беларусь!»


Глеб (імя зменена): «… Я адседзеў у агульнай складанасці 19 сутак у ІЧУ на Акрэсціна, у ІЧУ г. Жодзіна, у СІЗА г. Жодзіна і ў ІЧУ г. Магілёва. Зварот у СК РБ, з нагоды незаконнага ўтрыманьня і збіванняў, выніку не даў. А ў апошні час мне пачалі прыходзіць позвы з КДК і МПЗ. Баючыся далейшага пераследу, я быў вымушаны выехаць з Беларусі ва Ўкраіну… »


Марат (імя зменена) пасля затрымання ў сярэдзіне студзеня прайшоў праз «суткі» на Акрэсьціна: «… камера з выбітым акном пры -20, потым 12 чалавек у камеры дзеля 4-ох без вентыляцыі …». Адбыўшы пакаранне, апынуўся, як сведка, фігурантам крымінальнай справы. З лютага пачаўся моцны ціск з боку міліцыі і следчага камітэта: допыты, званкі на тэлефон і ў дзверы, ператрус. «Я даведаўся, што чалавек, з якім мяне затрымлівалі па адміністрацыйнай справе і які таксама стаў сведкам па крымінальнай справе, у той момант ужо знаходзіўся ў турме. З гэтага вечара я перастаў начаваць дома. Ноччу (са слоў суседзяў) да мяне дадому ламіліся людзі ў масках з патрабаваннем адкрыць і пагрозамі ўзламаць дзверы. Я прыняў рашэнне пакінуць Беларусь. Дадому не заязджаў, баючыся засады і затрымання, і таму ад’язджаў у тым, у чым быў. Прыехаўшы ва Ўкраіну, быў размешчаны ў кватэры з іншымі беларусамі, якія апынуліся ў такім жа цяжкім становішчы … »