Палітычныя зьняволеныя ў Беларусі

Фото: Irina Ivanowa

Палітычныя зьняволеныя ў Беларусі

Паводле дадзеных на 28-га лістапада, у Беларусі 887 чалавекі прызнаныя палітычнымі зьняволенымі, і іх лік расьце з кожным днём. Усяго ў беларускіх турмах утрымваецца ня меней за 1109 чалавек, якія вінавацяцца па крымінальных артыкулах, гэтыя вінавачаньні тым ці іншам чынам злучаныя з падзеямі пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Сярод затрыманых ёсць мужчыны, кабеты, шматдзетныя бацькі й маткі, сіраты, дзеці й пенсіянэры. Шмат якія сем’і страцілі сваіх асноўных карміцеляў, а значыць, і сродкі да існаваньня.

Таму згуртаваньне RAZAM распачынае праграму дапамогі людзям у Беларусі, якія знаходзяцца ў зьняволеньні з палітычных прычынаў.


Як мы можам дапамагчы?

Падчас утрыманьня пад вартай зьняволеныя маюць права на,

a) атрыманьне прадуктовых пасылак коштам да 50 эўра ад сваякоў, і

b) выкарыстаньне крэдыту ў тым жа памеры на замацаваным за імі рахунку. Кожны чалавек можа ўнесьці грошы на гэты рахунак. Адзін раз на два тыдні зьняволеныя могуць наведваць турэмную краму, каб купіць патрэбныя тавары. Гэта асабліва важна для тых, хто ня можа атрымваць пасылкі ад сваякоў.

Нашая ініцыятыва мае скарыстаць гэтыя дзве магчымасьці падтрымкі й пакрыць адпаведныя выдаткі.

Гэтая падтрымка галоўным чынам палягае ў тым, што па ўласнай ініцыятыве мы бярэм на сябе асабістае апякунства над пэўнымі зьняволенымі. Таму было б вельмі карысна, каб ахвяравальнікі ўстанавілі сталую плату на пэўны перыяд часу, альбо (у выпадку з paypal) штомесячнае ахвяраваньне.

У залежнасьці ад сумы сабраных сродкаў, мы таксама разгледзім магчымасьць пакрыцьця выдаткаў на паслугі адваката.


Нашы партнэры

https://dissidentby.com/

Некамерцыйная ініцыятыва на падтрымку палітычных зьняволеных у Беларусі. Складаецца з наўпроставай дапамогі зьняволеным праз фінансавую дапамогу, падпісаньне на газэты й часопісы, а таксама грашовых пераказаў на асабісты рахунак палітвязьня.

Гэтыя ініцыятывы падаюць інфармацыю пра зьняволеных, іх знаходжаньне й бягучым становішчы праз сацыяльныя сеткі й на імпрэзах (вечары салідарнасьці, канцэрты, адукацыйныя імпрэзы).


Як я магу ахвяраваць?

Банкаўскі пераказ:

Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Verwendungszweck: BelPPHelp

Bitte in der Banking App scannen

Па законе зь 1-га сьнежня 2021-га года банкаўскі выпіс ёсьць доказам ахвяраваньня для пераказаў на суму ня больш за 300 эўра. Пры ахвяраваньнях на суму больш за 300 эўра на год калі ласка паведаміце нам свой адрас, а таксама свой адрас электроннай пошты для атрыманьня афіцыйнай квітанцыі аб ахвяраваньні.

PayPal: