Прыезд у Германію

Інфармацыя для грамадзян Украіны і Беларусі

ад 15 сакавіка 2022 г.

Інфармацыя ўвесь час актуалізуецца

Інфармацыя аб законным знаходжанні ў Германіі для грамадзян Украіны і Беларусі, вымушаных пакінуць Украіну

4 сакавіка 2022 года Еўрапейская Камісія ўхваліла спецыяльны ахоўны статус для уцекачоў з Украіны (2022/382,
згодна з RL 2011/55/EG).

https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2022/03/04/ukraine-council-introduces-temporary-protection-for-persons-fleeing-the-war/

У Германіі дырэктыва прымяняецца ў адпаведнасці з палажэннямі § 24 Закона аб знаходжанні (Aufenthaltsgesetz) і
дазваляе атрымаць часовую абарону ў Германіі на адзін год (з магчымасцю працягу да трох гадоў) па спрошчанай
працэдуры БЕЗ праходжання працэдуры падачы на прытулак.

Хто мае права на атрыманне часовай абароны па § 24 Закона аб знаходжанні

1. Грамадзяне Украіны, якія былі вымушаны пакінуць Украіну пасля нападу 24.02.22. і да гэтага часу знаходзіліся ва Украіне.

2. Грамадзяне трэціх краін альбо асобы без грамадзянства, якія на 24 лютага 2022 г. мелі міжнародна прызнаны статус бежанца або роўны яму нацыянальны статус ва Украіне.

3. Члены сем’яў асоб з вышэйпералічаных груп (a) (b), калі сям’я пражывала на тэрыторыі Украіны да 24.02.22. Да «членаў сем’яў» адносяцца:

 – муж і жонка,

– нежанатыя партнёры (у тым ліку аднаполыя) у працяглых адносінах,  прыраўноўваюцца да шлюбу, але не зарэгістраваны афіцыйна. Для пацверджання неабходна прывесці доказы сумеснага пражывання (§ 1 Absatz 2 Nummer 4 Buchstabe c Freizügigkeitsgesetz/EU),

– непаўналетнія дзеці, народжаныя ў шлюбе або па-за шлюбам, а таксама ўсыноўленыя,

– іншыя сваякі, якія жывуць разам з імі пры ўмове іх фінансавай ці іншай залежнасці ад асобы, якая мае права на ахоўны статус.

4. Грамадзяне Украіны, якія знаходзіліся ў Германіі як турысты, або ўжо маюць від на жыхарства ў Германіі ў выпадку, калі падаўжэнне бягучага віду на жыхарства не даступна.

5. Грамадзяне “трэціх краін” і людзі без грамадзянства, у якіх быў пастаянны від на жыхарства (ПМЖ) ва Украіне і якія ня могуць бяспечна вярнуцца на радзіму.

6. Грамадзяне “трэціх краін”, 24 лютага 2022 г., якія знаходзіліся ва Ўкраіне на законных падставах і плануюць доўгатэрміновае знаходжанне там, у выпадку, калі яны не могуць бяспечна вярнуцца ў сваю краіну або рэгіён паходжання.

Гэта значыць, што грамадзяне “трэціх краін” з часовым відам на жыхарства, а таксама грамадзяне, якія знаходзіліся ва Украіне даўжэй, чым 90 дзён, і могуць даказаць свае планы на доўгатэрміновае знаходжанне ва Украіне, таксама трапляюць пад часовую абарону па § 24 закона аб часовым знаходжанні (напрыклад, студэнты ці асобы, якія працавалі ва Ўкраіне).

Часовая абарона ў адпаведнасці з § 24 Закона аб знаходжанні распаўсюджваецца таксама на вышэйзгаданых асоб, якія пакінулі Украіну незадоўга да 24 лютага 2022 г., ці ўжо знаходзяцца на тэрыторыі ЕС, напрыклад, у адпачынку ці ў пошуках працы і ня могуць вярнуцца ва Украіну ў выніку ўзброенага канфлікту.

Такім чынам, пад часовую абарону не трапляюць грамадзяне трэціх краін, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным крытэрам, а менавіта:

• асобы, якія ня могуць прадставіць доказы законнага пражывання на тэрыторыі Украіны да 24 лютага 2022 г.;

• асобы, якія 24 лютага 2022 г. знаходзіліся ва Ўкраіне да 90 дзён (турысты, камандзіраваныя і г.д.) і не могуць даказаць свой намер на доўгатэрміновае знаходжанне;

• асобы, якія могуць бяспечна і для доўгатэрміновага знаходжання вярнуцца ў краіну свайго паходжання;

• асобы без грамадзянства.

Правы і абавязкі пасля атрымання часовай абароны па § 24 Закона аб знаходжанні

Правы:

• дазвол на знаходжанне на працягу аднаго года. Калі сітуацыя на Ўкраіне не зменіцца, то тэрмін можа быць падоўжаны да трох гадоў;

• мінімальная фінансавая падтрымка ад дзяржавы, калі ў вас няма магчымасці сябе фінансаваць (страхоўка, жыллё, харчаванне, кішэнныя выдаткі);

• дазвол на працу (таксама ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка);

• уз’яднанне з сям’ёй, калі вашы родныя самі не трапляюць пад часовую абарону па §24, пры выкананні некаторых умоў;

• заява на іншыя віды на жыхарства, якія не залежаць ад развіцця падзей ва Украіне і могуць забяспечыць доўгатэрміновае пражыванне: напрыклад, праца, вучоба, уз’яднанне сям’і і іншыя;

• магчымасць браць удзел у інтэграцыйных курсах.

Абавязкі:

• абавязковае пражыванне па месцы жыхарства:

Пасля размеркавання вы будзеце прычэпленыя да канкрэтнай федэральнай зямлі ці нават муніцыпалітэту і будзеце абавязаны пражываць на гэтай тэрыторыі. Для змены месца жыхарства неабходна будзе атрымаць дазвол Аддзела па справах замежнікаў і падцвердзіць выкананне некаторых умоваў. Згодна з Федэральным міністэрствам унутраных спраў, тыя, хто ўжо пражываюць у сваіх сяброў або сваякоў, хутчэй за ўсё змогуць і далей жыць у іх. Таму, калі ў вас ёсць сваякі ў Германіі і вы хочаце жыць з імі ў адным горадзе, абавязкова паведаміце аб гэтым пры першай рэгістрацыі!

• Садзейнічанне ў атрыманні пашпартных дакументаў:

Тыя, у каго няма дзейнага пашпарта або дакументаў, якія падцверджваюць асобу, абавязаны зрабіць усе неабходныя крокі для атрымання пашпарта. Напрыклад, звярнуцца ў амбасаду Украіны ў Германіі.

• Вашы дзеці абавязаны наведваць школу.

Як падацца на часовую абарону (§24) па прыездзе ў Нямеччыну

Праз тое, што дырэктыва была прынята зусім нядаўна (3 сакавіка 2022 г.) і ўжываецца ў Германіі ўпершыню, у нямецкіх дзяржустановах пакуль яшчэ не наладжаны працэс афармлення і разгляду заяваў. Працэс можа адрознівацца ў залежнасці ад горада і федэральнай зямлі.

У цэлым працэс афармлення выглядае наступным чынам:

Калі вы спыніліся ў сяброў ці сваякоў і вам не патрэбна тэрміновая фінансавая ці медыцынская дапамога

КРОК 1: Першапачатковая рэгістрацыя:

Вы павінны паведаміць аб тым, што вы прыехалі на тэрыторыю Германіі. Куды адправіць інфамрацыю? Залежыць ад горада, дзе вы знаходзіцеся. Гэта можа быць электронны ліст у Ausländerbehörde вашага горада ці электронная рэгістрацыя онлайн.

КРОК 2: Рэгістрацыя / Прапіска.

Адказны орган: Bürgeramt/Rathaus

Зарэгістравацца можна ў мэрыі (Bürgeramt / Rathaus) па месцы жыхарства. У большасці выпадкаў неабходна падаць Wohnungsgeberbescheinigung (пацвярджэнне ад арэндадаўцы), пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні дзяцей. Пасля гэтага вам выдадуць дакумент аб прапісцы.

КРОК 3: Афармленне часовага пасведчання на права жыхарства:

Адказны орган: Ausländerbehörde

Для гэтага звярніцеся ў месца па справах замежнікаў па месцы жыхарства (Ausländerbehörde). У некаторых гарадах рэгістрацыя адбываецца анлайн. Больш дэталёвую інфармацыю шукайце на сайце горада.

Важна: пры падачы заявы замежніку павінна быць неадкладна выдадзена пасведчанне Fiktionsbescheinigung у адпаведнасці з артыкуламі 81 (3) і (5) Закона аб пражыванні (§ 81 Abs. 3 und 5 AufenthG) з дазволам на працу. З дапамогай гэтага дакумента замежнік можа даказаць, што знаходзіцца ў Германіі на законных падставах – нават пасля 23 траўня 2022 года. Ён таксама можа адразу пачаць працаваць і не мусіць чакаць, пакуль атрымае від на жыхарства.

КРОК 4: Запыт на прадастаўленне сацыяльнай дапамогі:

Адказны орган: Sozialamt ці іншы орган, прызначаны федэральнай зямлёй

Незалежна ад таго, ці атрымалі вы ўжо часовы від на жыхарства ў Германіі ці не, у вас ёсць права на атрыманне сацыяльнай дапамогі. Заява звычайна падаецца ва Упраўленне сацыяльнага забеспячэння (Sozialamt). Для падачы заявы не патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя ў бюро па рэгістрацыі замежнікаў або ў бюро, якое выдае прапіску! Гэта можна зрабіць пасля запыту на сацыяльную дапамогу.

Калі вам няма дзе жыць ці вам патрэбна фінансавая ці медыцынская дапамога:

Вам трэба як мага хутчэй зарэгістравацца. Дзе менавіта – залежыць ад горада, у якім вы зараз знаходзіцеся.

У большасці выпадкаў пры першасным рассяленні людзей размяркоўваюць у інтэрнаты для бежанцаў, там адбываецца і першасная рэгістрацыя. З моманту першаснай рэгістрацыі Вы маеце права атрымліваць сацыяльную дапамогу (жытло, калі вам няма дзе спыніцца, харчаванне, базавае мед. абслугоўванне)

Рэгістрацыя не з’яўляецца прашэннем або рашэннем аб атрыманні статусу бежанца! Важна не падаваць пісьмовае прашэнне аб прадастаўленні прытулку (Asylantrag).

Пасля завяршэння працэсу рэгістрацыі адбываецца узважанае размеркаванне уцекачоў па федэратыўным землях, дзе разглядаюць ужо непасрэдна вашу заяву.

УВАГА: пры размеркаванні вы не можаце выбіраць горад, у якім вы хацелі б жыць. Размеркаванне адбываецца ў залежнасці ад запаўняльнасці горада. Таму важна: калі члены вашай сям’і жывуць у нейкім пэўным горадзе, і вы хочаце жыць непадалёк ад іх, то абавязкова паведаміце аб гэтым у працэсе рэгістрацыі.

Берлін: https://berlin-hilft.com/2022/03/04/ukraine-infos-zu-registrierung-und-leistungsbeantragung-in-berlin/

Мюнхен: https://stadt.muenchen.de/infos/ukraine.html

Гамбург: https://www.hamburg.de/informationen-fuer-gefluechtete/

Нюрнберг: https://www.nuernberg.de/internet/stadtportal/ukraine_hilfe.html

Гановер: https://www.hannover.de/Fl%C3%BCchtlinge-in-Stadt-und-Region-Hannover

Бон: https://www.bonn.de/themen-entdecken/integration-migration/ukrainische-gefluechtete.php

Кельн: https://www.stadt-koeln.de/artikel/71805/index.html

Магчымасці легальнага знаходжання ў Германіі для грамадзян трэціх краін, якія не трапляюць пад часовую абарону па § 24 або для кароткатэрміновага знаходжання

7-га сакавіка 2022 г. была прынята пастанова аб ўездзе на тэрыторыю Германіі (UkaineAufenthÜV). Паводле гэтай пастановы ўсе замежнікі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Украіны на 24.02.22, могуць прыехаць на тэрыторыю Нямеччыны без візы і ўдакладніць свой статус на месцы. Знаходжанне на тэрыторыі Нямеччыны дазволена да 23.05.2022.

Асаблівасці гэтага рашэння:

яно дазваляе вам легальна знаходзіцца на тэрыторыі Германіі да 23.05.2022;

• дзейнічае для тых, хто можа пацвердзіць сваё знаходжанне на тэрыторыі Украіны да 24.02.2022;

• калі вы не можаце фінансаваць сябе самі, вы можаце атрымаць абмежаваную сацыяльную падтрымку;

• у вас НЕ будзе дазволу на працу.

Афармленне легальнага статусу і атрыманне сацыяльнай дапамогі

Крокі пры афармленні легальнага статуту і атрыманні сацыяльнай дапамогі падобныя да пункта III. “Як падацца на часовую абарону (§24) па прыездзе ў Германію”. Выключэннем з’яўляецца тое, што па дадзеных на 12.03.2022 вам не дадуць часовую абарону па § 24 Закона аб знаходжанні.

УВАГА: ВЫ МАЕЦЕ ПРАВА НА САЦЫЯЛЬНУЮ ДАПАМОГУ ДА РЭГІСТРАЦЫІ І АТРЫМАННЯ СТАТУСА УЦЕКАЧА АБО ПЕРАЦЫЛКУ. ДЛЯ ГЭТАГА НЕ ТРЭБА ПАДАВАЦЬ ПІСЬМОВАЕ ПРАШЭННЕ НА ПРАДАСТАЎЛЕННЕ ПРЫТУЛКУ (“Asylantrag”)!

Магчымасці падаўжэння знаходжання пасля 23.05.2022

Часовы від на жыхарства па прычыне працы, вучобы і г.д.

алі вы выконваеце ўсе ўмовы пры падачы на ​​нацыянальную візу (напрыклад, працоўны кантракт, Blaue Karte, уз’яднанне сям’і і г.д) ці з’яўляецеся высокакваліфікаваным спецыялістам (https://www.make-it-in-germany.ru/), то вы можаце паспрабаваць аформіць часовы від на жыхарства знаходзячыся на тэрыторыі Германіі. Як дакладна гэта будзе рэгулявацца яшчэ невядома.

Asyl (прытулак)

Адным са спосабаў падаўжэння знаходжання з’яўляецца падача на прытулак.

АЛЕ:

• Большасць людзей, якія ўцяклі з Украіны і падалі пасля ў Германіі хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку (ASYL), трапляюць пад дзеянне Дублінскай канвенцыі.

Напрыклад: Пры перасячэнні ўкраінска-польскай мяжы, зыходзячы з Дублінскай канвенцыі, Польшча ці краіна, якая выдала вам візу для ўезду, аўтаматычна становіцца адказнай за вас. Гэта азначае, што калі перад прыбыццём у Германію вас зарэгістравалі на польскай мяжы, узялі адбіткі пальцаў і магчыма прасачыць ваш шлях, то пры падачы на ​​прытулак (Asyl), пасля разгляду вашай справы ў Германіі вас адправяць назад у Польшчу ці ў краіну, якая выдала вам візу для ўезду, для праходжання гэтай працэдуры.

Больш інфармацыі аб Дублінскай канвенцыі тут:

https://handbookgermany.de/ru/rights-laws/asylum/dublin-procedure.html

• Атрымаць статус уцекача вельмі складана і працэс цягнецца доўга. Пры станоўчым зыходзе працэс займае 1,5 – 2 гады. Даказаць пераслед вельмі складана, і патрэбны важкія доказы. Пры адмоўным адказе ў вас ёсць магчымасць абскардзіць гэта ў судзе, і працэс можа працягнуцца яшчэ некалькі гадоў.

• Падчас працэдуры падачы на ​​прытулак у вас абмежаваныя магчымасці легальна працаваць (толькі з дазволу аддзела па справах замежнікаў, праз некаторы час)

• Вы абавязаны мінімум некаторы час пражываць у інтэрнаце для бежанцаў (у вельмі рэдкіх выпадках могуць даць дазвол на пражыванне ў прыватнай кватэры)

Больш інфармацыі аб працэсе падачы на ​​прытулак вы можаце прачытаць тут:

https://handbookgermany.de/ru/rights-laws/asylum/asylum-procedure.html

Мы НЕ раім падавацца на ASYL (прытулак), лепш дачакацца рашэння па асобных краінах. Прашэнне лічыцца сапраўдным, калі вы падалі яго ў пісьмовай форме!

Парады ад валанцёраў RAZAM e.V

1. НЕ падаваць на прытулак, а дачакацца рашэння па асобных краінах.

2. Пасля рэгістрацыі можа адбыцца размеркаванне ў асобныя гарады, таму, калі ў вас ёсць сваякі ў Германіі і вы хочаце жыць з імі ў адным горадзе, абавязкова паведаміце аб гэтым пры рэгістрацыі.

3. Мы раім самастойна шукаць жыллё, каб выключыць размеркаванне ў лагер, а таксама калі мае сэнс пасяліцца ў пэўным горадзе ці федэральнай зямлі (сайты для пошуку жытла знаходзяцца ўнізе старонкі).

Карысныя спасылкі

Інфармацыя:

https://handbookgermany.de/de/ukraine-info/ru.html

https://www.bamf.de/DE/Themen/AsylFluechtlingsschutz/ResettlementRelocation/InformationenEinreiseUkraine/informationen-einreise-ukraine-node.html#doc1110318bodyText3

Жытло:

https://www.unterkunft-ukraine.de/ на ўкраінскай, рускай, англійскай і нямецкай мове,

https://www.host4ukraine.com/ на англійскай мове,

https://cryptpad.fr/pad/#/2/pad/view/zCixVzhc2BaLqvAKiyxBwSVmf4i3903cXjFlMvHZrxI/ на англійскай мове,

https://www.yevropi.com/ на ўкраінскай, рускай, англійскай і нямецкай мове,

https://shelter4ua.com/ua на ўкраінскай мове

Бясплатнае медыцынскае забеспячэнне:

Medizin für Menschen ohne Krankenversicherung (malteser.de)

У Берліне: https://www.kvberlin.de/fuer-patienten/ukraine

https://medibueros.org/

Бясплатныя цягнікі Deutsche Bahn:

https://www.bahn.de/info/helpukraine

Бясплатныя сім-карты:

https://www.telekom.com/de/medien/medieninformationen/detail/kostenlose-sim-karten-fuer-gefluechtete-aus-der-ukraine-650244

Інфармацыя аб законным знаходжанні ў Германіі для грамадзян Беларусі, вымушаных уцякаць з Беларусі

Для Грамадзян Беларусі, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі

Калі вы вымушаныя былі бегчы ў Германію ці хочаце тут легалізавацца, а таксама з’яўляецеся грамадзянскім актывістам і вам небяспечна знаходзіцца на тэрыторыі РБ, звяжыцеся з намі: help@razam.de

Калі ласка, пазначце ў запыце наступныя дадзеныя:

• дакументы, спасылкі і рэкамендацыі, якія пацвярджаюць удзел у беларускіх грамадзянскіх ініцыятывах падчас і пасля выбараў 2020 года;

• краіна месцазнаходжання цяпер;

• дзейныя шэнгенскія/нацыянальныя візы, якой краінай выдадзены і які іх тэрмін дзеяння;

• усе магчымыя дакументы, якія могуць даказаць, што вас пераследвалі на тэрыторыі РБ і знаходзіцца там для вас небяспечна.

Пасля верыфікацыі і апрацоўкі заяўкі нашы валанцёры звяжуцца з вамі для абмеркавання далейшых дзеянняў.

Для грамадзян Беларусі, якія жадаюць пакінуць Беларусь у сувязі з мабілізацыяй

На дадзены момант на тэрыторыі Германіі не прадугледжана абарона для людзей, якія бягуць ад мабілізацыі, калі іншых чыннікаў для ўцёкаў няма.

Калі вам неабходна тэрміновая рэлакацыя, то звярніцеся ў https://evacuation.bysol.org і выконвайце наступныя ўказанні: https://www.instagram.com/p/Ca2bLzcI9My/

Для грамадзян Беларусі, якія хочуць іміграваць, але ім нічога не пагражае

Калі вы не падвяргаецеся пераследу на тэрыторыі Беларусі, вы можаце прыехаць звычайным чынам на вучобу ці працу. Больш інфармацыі тут:

УВАГА: Праз абмежаваны досвед і абмежаваныя рэсурсы валанцёры RAZAM e.V дапамагаюць толькі людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў у Беларусі, а таксама людзям з украінскім і беларускім грамадзянствам, вымушаным уцякаць ад вайны.

Матэрыял падрыхтаваны валанцёрамі RAZAM e.V. паводле сабранага досведу і агульнадаступнай інфармацыі. RAZAM e.V. не нясе адказнасць за паўнату і дакладнасць інфармацыі. Для разгляду канкрэтнай справы можа спатрэбіцца дапамога адваката.

Беларус!

НЕ ПАГАДЖАЙСЯ БЫЦЬ САЎДЗЕЛЬНІКАМ ЗЛАЧЫНСТВА СУПРАЦЬ УКРАІНСКАГА НАРОДА!