На сёньняшні дзень у дзяцей няма магчымасьці вывучаць беларускую мову у Нямеччыне. Наша ініцыятыва накіраваная на тое, каб дапамагчы беларусам Нямеччыны і іх дзецям захаваць беларускую мову. Зараз мы вывучаем попыт і ацэньваем магчымасьці выкладаньня мовы. Гэта мажліва як у рамках навучальнай праграмы пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ, так і ў фармаце дашкольнай адукацыі.
Кожная з формаў мае свае плюсы і мінусы. Праблемы арганізацыі гэтых двух напрамкаў таксама розныя. Цалкам магчыма, што ў розных мястэчках можна і трэба па-рознаму арганізоўваць навучаньне, ў залежнасці ад попыту.
На сёньняшні дзень першая і галоўная задача – вылучыць попыт ў розных мястэчках, а таксама ўзрост будучых навучэнцаў.
Пішыце на contact@razam.de, далучайцеся да абмеркаваньня і дапамагайце збору дадзеных!
Мы хацелі б адзначыць, што беларускамоўныя ўрокі для дзяцей ужо даступныя ў анлайн-фармаце. Калі Вы зацікаўлены, пішыце на belskolka@gmail.com.
Клуб “Размова”: праз мову да вытокаў.
Ініцыятыва для дарослых, мэтай якой з´яўляецца навяртанне беларусаў замежжа да роднай мовы, культуры і гісторыі. Гэта вольная суполка людзей, зацікаўленых у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, а ўжо праз мову і літаратуру таксама і вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі.
Мы сустракаемся кожны тыдзень для вольнай размовы, чытаем класікаў (але і не толькі іх), разважаем над прачытанымі творамі, успамінаем гісторыю Радзімы, шукаем новыя і цікавыя словы, моўныя звароты, дапамагаем ідзін аднаму карыстацца роднай мовай.
Час ад часу да нас прыходзяць цікавыя госці, якія расказваюць нам пра гістарычныя, культурныя падзеі, знакавых асобаў у беларускай гісторыі і культуры.