Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога ўцекачам. Справаздача 11.05.21

З 23.03.2021 па 30.04.2021 мы здолелі сабраць 4366 эўра. Дапамога ў аплаце часовага жытла была аказаная 35 беларускім уцекачам.

Паважаныя сябры! Сума ахвяраванняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта за вышэй паказаны перыяд складае 4366 эўра. За гэты час дапамога па прадастаўленні часовага жылля была аказана 35 беларускім уцекачам. Са сродкаў праекта аплачвалася пражыванне ў хостэле і ў арандуемай для праекта кватэры (колівінг). Час аказання дапамогі складае ў сярэднім 4 тыдні. Дзякуючы шчодрым ахвяраванням нашых нямецкіх сяброў у гэтым месяцы мы змаглі сабраць неабходную суму для аплаты арэнды кватэры за бягучы (травень) і два папярэднія месяцы. З моманту старту праекта (снежань 2020) нашу дапамогу атрымалі больш за 120 беларускіх уцекачоў.

Фінансавая справаздача за перыяд 23.03.2021 – 30.04.2021

Рэшта з прошлага месяца: 760,31 эўра

Прыбыткі: Агулам: 4365,7 эўра

Выдаткі:  Аплата жытла: 4557,70 эўра Камісія за пералік грошай: 166,00 эўра Агулам: 4723,7 эўра

Рэшта: 402,31 эўра