Categories
Belarusisch

Aльманах “Жэўжык”

Надыходзяць самыя чароўныя святы, калі і дзеці, і дарослыя чакаюць цудаў, калі надзея і дабрыня запаўняюць нашы сэрцы.

Каб вашым дзецям, ды і дарослым, было цікава і весела чакаць Каляды, нашы сябры з каманды альманаха “Жэўжык” падрыхтавалі сапраўдны чароўны каляндар!

Кожны дзень вас будзе чакаць невялікае заданне, а ялінка будзе станавіцца прыгажэй! На кожным навагоднім шарыку намаляваны беларускія ўзоры. Каляндар-саскрабалка надрукаваны на шчыльнай паперы памерам А3. На канвертах з заданнямі лічбы не стаяць. Вы самі зможаце вырашыць, у які дзень і чым займацца.

Кошт 8 эўра плюс перасылка.

*Грошы з продажу каляндароў пойдуць на друк новага нумара альманаха, падрыхтоўка якога ўжо пачалася.

А неўзабаве выйдзе першы друкаваны нумар пра Родную мову.

Калі вы хочаце заказаць каляндар, напішыце, калі ласка, на пошту chasopis.zheuzhyk@gmail.com колькасьць асобнікаў і адрас куды адпраўляць ваш заказ.

Падпісвайцеся на нас
https://facebook.com/almanach.zeuzyk/