Ахвяраваньні

Banküberweisung:
Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft “RAZAM” e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Kreditinstitut: GLS Gemeinschaftsbank eG
Verwendungszweck: SPENDE

Па закону, якія дзейнічае з 01.01.2021, пацверджаньнем ахвяраваньням да 300 эўра з’яўляецца выпіска аб пераводзе грошай з вашага рахунку. Калі вы цягам году робіце ахвяраваньне на суму больш за 300 эўра, то, калі ласка, пішыце сваю адрэсу, а таксама адрэсу электроннай пошты, каб атрымаць пасьля пацверджаньне аб ахвяраваньні (Spendenquittung).

Падтрымайце Razam e.V., зрабіўшы куплю на smile.amazon.de:

Нашыя ініцыятывы па аказаньню дапамогі
Калі вы хочаце падтрымаць адну з нашых ініцыятываў па аказаньню дапамогі, калі ласка, азначце ў банкаўскім переказе наступную мэту:

Помач беларускім уцекачам ва Ўкраіне. Для беларускіх уцекачоў Украіна стала важным прамежкавым прыпынкам. Аднак там яны практычна не атрымваюць ніякай падтрымкі. Супольна зь мясцовай беларускай дыяспарай і нашымі партнэрскімі арганізацыямі „Free Belarus Center“ (Кіеў) і Фонд „Rodny Kut“ мы арганізуем месцаваньне ўцекачоў у першы перыяд пасьля іх прыбыцьця. Падрабязней

Banküberweisung:
Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
Verwendungszweck: UkrRefHelp

Помач палітычным зьняволеным у Беларусі. Па стане на 18-га ліпеня палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі прызнаны 561 чалавек, і іх лік расьце з кожным днём. Усяго ў беларускіх турмах утрымоўваюцца ня меней за 860-м чалавек, якім паданы вінавачаньні па крымінальных артыкулах, і іх абвінавачаньні так ці інакш злучаны з падзеямі пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га года. Падрабязней

Banküberweisung:
Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
Verwendungszweck: BelPPHelp

Помач беларускім уцекачам у Германіі. У гэты час у Германіі знаходзіцца некаторая колькасць уцекачоў з Беларусі. Яны чакаюць выраку пра свой статус, большасць зь іх атрымваюць жытло й харчаваньне. Аднак яны тэрмінова маюць патрэбу ў юрыдычнай кансультацыі й часта маюць дадатковыя выдаткі. Падрабязней

Banküberweisung:
Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
Verwendungszweck: DeuRefHelp

Медычная дапамога ахвярам дзяржаўнага гвалту. У супрацы з праваабарончай арганізацыяй Libereco, RAZAM e.V. зьбірае ахвяраваньні для пацярпелых ад дзяржаўнага гвалту дзеля іх рэабілітацыі. Група лекараў і памагатых аказвае кансультацыі й дапамогу пацыентам у Беларусі. Пацыенты, якія маюць патрэбу ў адмысловым лячэньні ці рэабілітацыі, дастаўляюцца ў Германію па ўзгадненьні з партнэрамі ў Беларусі. Нам пільна патрэбныя ахвяраваньні для фінансавання знаходжаньня ў шпіталі й лекаваньня ў Германіі. Падрабязней

Banküberweisung:
Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
Verwendungszweck: MedHelp

Культурна-інфармацыйны творчы праект “Пасольства свабоднай дэмакратычнай Республікі Беларусь у Германіі”.

Аб’яднанне RAZAM e.V.  падтрымлівае праект “Пасольства свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне” ў зборы сродкаў на набыццё інфа-вагончыку і далейшага яго выкарыстання.

Аб праекце

З верасня 2020 года ініцыятыўная група беларускай дыяспары пікетуе амбасаду Рэспублікі Беларусь у Берліне.  У кастрычніку 2020 года на ўжо  традыцыйным месцы пратэстаў з’явіўся інфармацыйны вагон-прычэп, які вельмі хутка стаў вядомы як “Пасольства свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь у Германіі”.  Тут можна атрымаць актуальную інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі, аформіць заяўку на сімвалічны пашпарт грамадзяніна свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь, а таксама напісаць паштоўкі палітвязням. 

Banküberweisung:
Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Kreditinstitut: GLS Gemeinschaftsbank eG
Verwendungszweck: Infotrailer

Bitte in Banking-App scannen
Foto: Fabifa

На шчасце, у Германіі працуе шмат іншах НДА, якія займаюцца дамагой насельніцтву Беларусі. Ніжэй прыведзены спіс арганізацый якія мы ведаем і якім мы давяраем.

BYSOL
Belarus Solidarity Foundation

Страйк дзяржаўных прадпрыемстваў, што складаюць ядро беларускай эканомікі, выявіўся найболей эфектыўным спосабам уплыву на рэжым. З-за браку незалежных прафзвязаў працаўнікі ня маюць належнага прыбытку й жывуць ва ўмовах сталага тэрору. Фінансавая дапамога прызначана дзеля таго, каб дапамагчы страйкоўцам працягнуць свае страйкі.

Banküberweisung:
Empfänger: Stichting Belarus Solidarity Foundation
Bank: BUNQ B.V.
IBAN: NL58 BUNQ 2046 9308 51
BIC: BUNQNL2AXXX
Verwendungszweck: RAZAM.de

Bitte in der Banking App scannen

Libereco – Partnership for Human Rights e.V.

Сабраныя сродкі пойдуць на тое, каб пакрыць выдаткі і выплаціць штрафы, а таксама каб набыць сродкі дапамогі для прыгнечаных і пацярпелых сем’яў і ахвяраў дзяржаўнага гвалту. Усе выплаты будуць адбывацца пры кансультацыі з адвакатамі па правах чалавека.

Libereco прызнана падатковай дабрачыннай арганізацыяй у Германіі, Швейцарыі і Нідэрландах.

Banküberweisung:
Empfänger: Libereco
IBAN: DE96 8309 4495 0003 3203 32
BIC: GENO DE F1 ETK
Verwendungszweck: BY_Help

Solidarity Zone Foundation: дапамога незалежным журналістам

Фундацыя “Solidarity Zone”, якая знаходзіцца ў Варшаве, выступае за дэмакратызацыю, правы чалавека й, у прыватнасьці, свабоду слова й вольнасьць прэсы. Фундацыя падтрымвае першы незалежны беларускі тэлеканал “Белсат ТБ”. У гэты час ён зьбірае ахвяраваньні для дапамогі незалежным журналістам, якія сталі ахвярамі рэпрэсіяў у Беларусі.

З дапамогай гэтых сродкаў Фундацыя “Solidarity Zone” можа:

  • аказваць падтрымку сем’ям зьняволеных журналістаў;
  • фінансаваць юрыдычную дапамогу абвінавачаным журналістам;
  • забясьпечваць затрыманых прадуктамі харчаваньня й сродкамі гігіены;
  • падтрымваць іншых журналістаў у іх працы шляхам набыцьця абсталяваньня, калі яно было канфіскавана альбо зьнішчана міліцыяй.. 

Фундацыя не спаганяе ніякіх збораў ці камісіяў за зробленыя ахвяраваньні.

Banküberweisung:
Empfänger: Fundacja Strefa Solidarności
Bank: Alior Bank SA, Łopuszańska 38D, 02-232 Warsaw, Poland
IBAN: PL 76 2490 0005 0000 4600 3119 1639
Verwendungszweck: Support independent journalists in Belarus

Bitte in der Banking App scannen

DGO: Заклік да ахвяраваньняў для рэпрэсаваных студэнтаў і навукоўцаў

Студэнты й навукоўцы ў Беларусі асабліва актыўна бяруць удзел у пратэстах у краіне й таму часта падпадаюць пад рэпрэсіі: іх адлічваюць, звальняюць, арыштоўваюць, штрафуюць альбо ўціскаюць іншам чынам.

Каб падтрымаць гэтых людзей, DGO стварыла праграму падтрымкі Беларусі. Праграма ўзычае трохмесяцовыя стыпендыі студэнтам і трохмесяцовыя стыпендыі даследчыкам у Беларусі й з Беларусі.

DGO здолела прыцягнуць сродкі фундацыяў для рэалізацыі праграмы. Але жадаючых ужо больш, чым наяўных сродкаў.

Сродкі, сабраныя падчас гэтай кампаніі, пойдуць на вышэйзгаданую праграму падтрымкі, а таксама, пры патрэбе, на іншыя паслугі па падтрымцы мэтавай групы.

Banküberweisung:
Empfänger: Deutsche Gesellschaft für Osteuropakunde
IBAN: DE31 1008 0000 0414 8630 02
BIC: DRESDEFF100
Verwendungszweck: Spende Akad. Init. BY

Квітанцыя пра ахвяраваньне: DGO ахвотна выдасьць квітанцыю пра ахвяраваньне на суму 200-ць эўра й больш. Для гэтага, калі ласка, азначце пры грашовым пераводзе свой адрас у дадатак да мэты.

Bitte in der Banking App scannen

GFPS: Стыпендыі для студэнтаў зь Беларусі

Асацыяцыя “Gemeinschaft für studentischen Austausch in Mittel- und Osteuropa (GFPS)“ e. V. ужо амаль 40-ак гадоў аказвае падтрымку студэнтам з Польшчы, Беларусі, Чэхіі, Украіны й Германіі. GFPS арганізуе праграмы памену паміж гэтымі краінамі й ўзычае стыпендыі на знаходжаньне цягам аднаго сэмэстра.

Больш за 10-яць гадоў GFPS таксама падтрымвае студэнтаў зь Беларусі – 68-ем маладых людзей ужо атрымалі фінансавую падтрымку для сэмэстравага знаходжаньня ў Германіі й Польшчы. Зь цяперашнім зборам ахвяраваньняў праграма будзе яшчэ больш пашырана, каб даць магчымасць яшчэ большаму ліку стыпендыятаў вучыцца ў Германіі. Прапанова скіравана насамперш на дапамогу актыўным студэнтам, якія асабліва пацярпелі ад рэпрэсіяў.

IGFM: Падтрымка прымусова адлічаных студэнтаў Брэсцкага ўнівэрсітэта

Хаця па канстытуцыі адукацыя ў Беларусі дармавая, студэнты мусяць плаціць за навучаньне. Тыя, хто вызвалены ад гэтага (каля 30%), павінны вярнуць гэтыя грошы пасьля сканчэньня навучаньня альбо адпрацаваць 2-а гады па атрыманай сьпецыяльнасьці ў войску альбо сельскай гаспадарцы. Студэнты з асабліва добрымі пасьпехамі ў навучаньні могуць атрымваць дадатковую стыпендыю ў памеры да 35-ці эўра штомесяц.

Студэнты, якіх прымусова адлічылі, павінны неадкладна пакрыць усю суму дзяржаўнай падтрымкі, якую яны атрымалі дагэтуль.

3ь лістапада Бундэстаг заклікаў федэральны ўрад падтрымаць навучальныя праграмы для студэнтаў і навукоўцаў зь Беларусі й стварыць адмысловую праграму для студэнтаў, якія былі прымусова адлічаны, каб яны маглі працягнуць навучаньне ў ЭЗ.

80-ят эўра штомесяц

Каб пражыць час да рэалізацыі праграм самастойна, IGFM хоча падтрымаць студэнтаў Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта грантам у памеры 80-ят эўра штомесяц на тэрмін да 3-ох месяцаў.

Каардынацыю ладзіць працоўная група IGFM пры БрДТУ, якую ўзначальвае праф. д-р юр. навук Іван Катляр.

Kennwort: Studentenhilfe (36)

… unter “eigener Verwendungszweck” im Spendenformular eingeben!

IGFM: падтрымка рэпрэсаваных сем’яў

Міжнароднае арганізацыя па правах чалавека ( IGFM) падтрымвае кантакт зь некалькімі сем’ямі, якія сур’ёзна пацярпелі ад рэпрэсіяў рэжыму. Адзін зь іх – Аляксандар Кардзюкоў, на вачах якога ў жніўні 2020-га года супрацоўнікі сілавых структураў застрэлілі ягонага сябра Генадзя Шутава. Пасьля ён сам быў арыштаваны. Яму пагражае ня меней за 5 гадоў пазбаўленьня волі.

IGFM падтрымвае сем’і, падобныя да сям’і Аляксандра, невялікімі сумамі грошай, каб дапамагчы аплаціць судовыя выдаткі й пакрыць некаторыя выдаткі на жыцьцё..

Трэба больш інфармаваць грамадскасць пра сітуацыю ў Беларусі

Для таго каб мець магчымасьць эфектыўна дапамагаць, IGFM хоча ўмацаваць сэкцыю Беларусь/Расія супрацоўнікам зь няпоўнай занятасьцю. На гэта у наступныя шэсьць месяцаў спатрэбяцца 15-ць тысяч эўра.

Kennwort: Familienhilfe (36)

… unter “eigener Verwendungszweck” im Spendenformular eingeben!

OSTHILFE Humanitäre Initiative e.V.

Гуманітарная дапамога для беларускіх сацыяльных ініцыятыў. Проста зараз яны збіраюць рэчы, каб накіраваць іх у Пружаны, дабрачыннай арганізацыі “Высакароднасць”, якая ўжо даўно падтрымлівае мясцовыя дамы інвалідаў, дзіцячыя прытулкі, дамы састарэлых і ўразлівыя групы ў горадзе. Гаворка ідзе пра базавыя рэчы, як сродкі гігіены, пасцельная бялізна, адзенне, посуд і дзіцячыя цацкі.

Banküberweisung:
Empfänger: OSTHILFE HUMANITÄRE INITIATIVE e.V.
Bank: Volksbank Schlangen eG
IBAN: DE 77 4006 9283 0105 6401 00
BIC: GENODEM1SLN
Verwendungszweck: Hilfe für Belarus, Name, Anschrift

Bitte in der Banking App scannen

Eine steuerabzugsfähige Spendenbescheinigung wird bis März des Folgejahres automatisch zugesandt.