Ініцыятыва 100xSolidarität заклікае да неадкладнага вызвалення больш за 600 палітычных вязняў. Падтрымка вядомых грамадскіх дзеячаў у сто разоў ўмацуе нашу салідарнасць.
Прыміце ўдзел у акцыі: акажыце сваю падтрымку палітвязням Беларусі! Выявіце сябе на сайце кампаніі 100xSolidarität.de – разам са многімі іншымі аднадумцамі.
Прыняць удзел проста: адпраўце некалькі слоў пра сябе і сваё фота, выкарыстоўваючы форму ніжэй. Ваша заява хутка будзе апублікавана на сайце кампаніі 100xSolidarität.de
Сардэчны дзякуй усім, хто прыняў удел у паэтычным вечары у Берліне 24 ліпеня. Мерапрыемства было падрыхтавана з арганізацыйнай падтрымкай Народнай Амбасады Беларусі у Нямеччыне і RAZAM e.V..
Удзельнікі успаміналі пра адданае ідэе адраджэння Беларусі жыцце нашых смелых і высакародных героеў, чыталі вершы гэтых выдатнейшых паэтаў: Яна Чачота, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушевіча і Максіма Багдановіча. Анна, з Польшчы, абагаціла наш вечар цудоўным выкананнем песні на верш Максіма Багдановіча „Зорка Венера“.
Асабліва дзякуем Сяргею, які падрыхтаваў медыапрэзентацыю і тэхнічнае забяспечэнне вечара. Сардэчная падзяка, Жанне і Галіне, прачытаўшым у канцы вечара вершы сваіх любімых паэтаў, і Воле, якая на жаль не мела магчымасці прысутнічаць, але запісала цудоўнае відэа са сваім вершам, які у яе нарадзіўся пасля таго, што ёй прышлося перажыць на вуліцах Менска. Вечар вызваў вір эмоцый ва ўсіх нашых удзельнікаў. Вялікі прыклад жыцця славутых землякоў, сапраўдных героеў, духоўная энергія іх чароўных вершаў перайшла у гэты вечар і на нас і напоўніла нас усіх асалодай і сілай, ўзмацніла яшчэ больш жаданне змагацца да перамогі. Жыве Беларусь!
27 ліпеня прайшоў канцэрт Вольнага хору ў Берліне на возеры Тэгель.
Вольны хор з’явіўся ў жніўні 2020 у Менску як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне і выступаў спачатку на прыступках філармоніі, а потым – у розных грамадскіх месцах: на плошчах, у гандлёвых цэнтрах і станцыях метро. Гэта аб’яднанне прафессыйных музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Але нават спяваць у Беларусі зараз небяспечна, таму выканаўцы выступаюць выключна з закрытымі тварамі.
Былі выкананы песьні беларускіх музыкаў на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Дудара, Уладзіміра Някляева. Усе творы гучалі змешаным хорам a cappella. Заключная частка канцэрта прайшла на вадзе.
у сувязі з тым што колькасць людзей, вымушаных пакінуць Беларусь па прычыне перасьледаў, за апошнія месяцы значна павялічылася, згуртаваньне “Razam V.i.G” стварыла працоўную групу “Дапамога беларускім уцекачам”. Шмат хто з вас ужо аказваюць асабістую дапамогу беларусам, якія знаходзяцца ў Польшчы, Літве ці Ўкраіне. Разам з тым перад беларускімі дыяспарамі сьвету стаіць задача арганізацыі сістэмнай і скаардынаванай дапамогі. Гэтую задачу ў Германіі бярэцца выконваць нашая працоўная група.
Як мы працуем / плянуем працаваць:
Мы наладзілі сувязь з групамі валянтэраў, што працуюць з уцекачамі на месцах і якія прадстаўляюць нам зьвесткі пра патрэбную дапамогу.
Мы наладзілі кантакты з фондамі – злучным звяном паміж жадаючымі дапамагчы й тымі хто маюць патрэбу ў дапамозе ў выпадку збору ахвяраваньняў.
Мы дапамагаем толькі тым людзям, якія прайшлі верыфікацыю па ўжо ўстоянай схеме.
Мы кантралюем увесь ланцужок перасоўваньня фінансаў і даем справаздачы.
Мы супрацоўнічаем па кірунку “дапамога беларускім уцекачам” з “Kulturverein Belarus V.i.G”.
Найважнейшым кірункам нашай працы ў цяперашні момант з’яўляецца дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне. З прычыны адсутнасці візавага рэжыму і моўнага бар’ера менавіта Ўкраіна стала важным пунктам прызначэньня беларускіх беглякоў. Пры гэтым уцекшым сюды беларусам не аказваецца аніякай падтрымкі з боку дзяржавы. Асабліва востра стаіць пытаньне прадастаўленьня часовага жытла. Частковае рашэньне гэтай праблемы з’яўляецца мэтай нашага першага праекта дапамогі, што стартуе сёньня.
Больш дэталёвую інфармацыю пра праект і спосабы збору сродкаў вы знойдзеце тут:
Мы прапануем вашай увазе выдатную некамерцыйную ініцыятыву, арганізаваную нашымі сябрамі ды сяброўкамі з валянтэрскай групы”Breathe Freedom”. Так яны самі апісваюць свой праект:
“Вы вырашаеце, колькі Вы хочаце ахвяраваць”. Усё, што Вы аплаціце звыш выдаткаў, будзе пералічана ў фонд дапамогі насельніцтву Беларусі, ці перададзена асабіста тым хто церпіць нястачу. Мы гарантуем, што паведамім пра гэта.”
Вялікая частка паштовак, масак, ільняных торбачак, сьцягоў, парасонаў ды цішотак, якія ствараюць пратэстны дух і бел-чырвона-белы вобраз нашых акцый у Берліне і Брандэнбургу – гэта творчасьць “Breathe Freedom”. Валянтэркі ініцыятывы забясьпечылі пратэстнай сымболікай нават Сьвятлану Ціханоўскую, Паўла Латушку ды паліцэйскіх Патсдама.
Калі вы хочаце заказаць сьцяг, парасон, маску, торбу і г.д., калі ласка, запоўніце гэту форму.
Заказаць футболкі й кашулі з доўгім рукавом можна тут.
Усю інфармацыю пра ініцыятыву “Breathe Freedom” можна знайсці на Telegram канале, ці зрабіць запыт па электроннай пошце breathfreedom.de@gmail.com.
Бела-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Дзяржава люта перасьледуе любую публічную дэманстрацыю пратэсту і часта даходзіць да жорсткасці і абсурду.
Наступнае відэа беларуская міліцыя размясціла на сваім афіцыйным сайце.
Мы шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе лагатыпаў, а таксама ўсім, хто актыўна галасаваў за прадстаўленыя варыянты. Праца па фіналізацыі логотипа будзе працягвацца. Віншуем фіналістаў!
9 жніўня ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Іх ізноў груба сфальшавалі на карысць правіцелю Лукашэнку, які доўгі час знаходзіўся ва ўладзе. Гэта выклікала буру народных пратэстаў. Сілавыя структуры адрэагавалі на гэта нечуваным тэрорам: масавыя арышты, зьбіцьці й катаваньні дэманстрантаў. Хваля спантанных страйкаў пракацілася па краіне. Працоўныя пачалі фармаваць страйкавыя камітэты для падрыхтоўкі агульнанацыянальнага страйку ў падтрымку дэмакратычных зьмен. Страйкоўцы вылучаюць наступныя патрабаваньні: прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, вызваліць усіх палітычных зьняволеных і дэманстрантаў, спыніць пераслед страйкоўцаў і скасаваць сістэму кароткатэрміновых кантрактаў. Урад і сілавыя структуры чыняць велізарны ўціск на страйкоўцаў, чальцоў страйкавага камітэта ды іх сем’і. Шмат каму пагражае звальненьне. Актывісты затрымваюцца прадстаўнікамі сілавых структур. Мы павінны дапамагчы спыніць гэтую хвалю гвалту.