Categories
razam Аб'ява аб прыёме на працу

Запрашаем на працу: Бухгалтара

Мы шукаем нямецкамоўнага бухгалтара для нашага аб’яднання з 1-га чэрвеня 2022 года на палову стаўкі (20 гадзін у тыдзень). Падрабязней.

Categories
razam

Грузавы транспарт для беларускіх бежанцаў у Польшчы

У супрацоўніцтве з дапаможнай арганізацыяй “Oase hilft gGmbH” Беларускае аб’яднанне RAZAM e.V. арганізоўвае грузавы транспарт для беларускіх уцекачоў ў Варшаве.

Польшча стала асноўным прытулкам для людзей, якія пераследуюцца ў Беларусі па палітычных матывах. Таму мы вырашылі збіраць розныя рэчы паўсядзённага ўжытку ў Германіі і дастаўляць іх на варшаўскую ініцыятыву «Дворовые активисты за рубежом», якая мае сховішча, дзе іх раздаюць уцекачам з Беларусі.

У рамках кампаніі мы таксама атрымліваем вялікую ахвяру рэчаў ад беларускай дыяспары ў Балонні, Італія. Гуманітарны груз знаходзяцца ў Херсбруку ад Oase hilft gGmbH, а затым перавезены ў Варшаву. Арганізацыя дапамогі арганізоўвае ўласныя перавозкі дапамогі людзям у Германіі і Усходняй Еўропе з 1990 года.

Частка рэчаў будзе дастаўлена адтуль па неабходнасці ў Вільню, дзе таксама знайшлі прытулак шматлікія беларускія ўцекачы.

У прыватнасці, запатрабаваны:

– пасцельная бялізна (падушкі, коўдры, прасціны)

– ручнікі

– красоўкі, асабліва мужчынскія

– джынсы і курткі

– адзенне для дзяцей рознага ўзросту

– рабочае адзенне

– спартыўная вопратка

– мыйныя сродкі, шампуні, зубныя пасты

– прас

– чайнікі

– кансервы

– прадметы для кухні (пліты, мультіварки, посуд, рондалі, патэльні і г.д.)

– старыя мабільныя тэлефоны

Калі вы жадаеце ахвяраваць рэчы з гэтага спісу, адпраўце (або здайце іх на месцы) па наступным адрасе:

Oase hilft gGmbH

Zu Händen Thomas Maul

Ostbahnstraße 102

91217 Hersbruck

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні наконт гэтай акцыі, калі ласка, адпраўце іх на электронны адрас a.moisseenko@razam.de

Калі вы хочаце фінансава падтрымаць перавозку грузаў, вы можаце зрабіць гэта па наступным нумары рахунку:

Kontoinhaber: Oase hilft gGmbH

IBAN DE83 7605 0101 0014 0052 43                            

BIC SSKNDE77XXX

Categories
razam Дапамога палітвязням

Словы падзякі ад сем’яў палітычных зняволеных

З красавіка 2021-га года колькасць палітычных зняволеных (і іх сем’яў), якім мы аказваем падтрымку, узрасла да 35. У гэтым кантэксце мы хацелі б перадаць некалькі слоў ад людзей, якім мы дапамагаем для ўсіх тых, хто абстаўся неабыякавым да лёсу палітычных зняволеных:

“Хачу падзякаваць Вашай ініцыятыве за падтрымку майго сужэнца, які ўжо больш за год знаходзіцца ў палоне рэжыма. Мне з двума дзецьмі і без працы, было б вельмі цяжка збіраць для яго перадачы, аплачваць адваката і хоць трохі рабіць яго знаходжанне там камфортным (калі гэта можна так назваць). У чым заключаецца камфорт? У цёплым адзенні, у наяўнасці прадуктаў, газет, брытваў, сродкаў асабістай гігіены. Відавочна, яму было б камфортней быць у асяродзі блізкіх і родных, але сёння толькі так… Ён заўсёды просіць перадать усім годным прывітанне і ўдзячнасць за падтрымку ўсім неабыякавым людзям.”

“Апошнія месяцы 2020 года сталі самымі складанымі ў нашым жыцці. Радасць жыцця змянілася на жах і роспач. Усё было як у смузе. Перадачы, слёзы, лісты. Зявілася бязвыходнасць ад таго, што ты ня можаш нешта змяніць. Прапала надзея ў веру, што мой сужэнец пагрукае вось-вось у дзверы і ўсё будзе як раней. Ішоў час і я з кожным днём разумела, што як раней ужо ня будзе! Мне давялося навучыцца жыць адной з дзецьмі на маю сярэднюю зарплату. Я шчыра дзякую, што ў цяжкі момант, вашая прапанова знайшла мяне й дапамагла. Дзякуй за падтрымку майго сужэнца й цалкам нашай сям’і, які больш за год знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Мне было б вельмі складана збіраць мужыку перадачы, перавязкі, пераводы. Вы як глыток свежага паветра. Дзякуй вялікі вам і ўсім людзям за тое, што вы робіце.”

Распаўсюджвайце інфармацыю аб нашай ініцыятыве, альбо падтрымайце яе фінансава. Дзякуючы гэтаму мы зможам апекавацца большай колькасцю вязняў.

Банкаўскі перавод:

Атрымальнік: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Прызначэнне плацяжу: BelPPHelp

Bitte in der Banking App scannen
Categories
razam Аб'ява аб прыёме на працу

Мы наймаем: Міні-джоб у сферы сацсетках

RAZAM e.V. шукае супрацоўнікаў у сферы сацсетках.

Напрамак: вядзенне сацсетак і праца з прэсай

Мы прапануем дзве пазіцыі:

  1. Першая пазіцыя: 450 €/месяц, 40 гадзін у месяц
  • Валоданне нямецкай мовай на узроўні роднай мовы
  • Валоданне беларускай/рускай мовай пажаданыя, але не абавязковыя

2. Другая пазіцыя: 450 €/месяц, 40 гадзін у месяц

  • Валоданне беларускай і/ці руская мовай(мі) на узроўні роднай
  • Валоданне нямецкай мовай на ўзроўні B2 (мінімум)
  • Вельмі добрыя веды аб сітуацыі ў Беларусі

Задачы

Асноўная задача будзе заключацца ў асвятленні ініцыятываў і падзей RAZAM e.V.

1. Вядзенне сацыяльных сетак: Instagram, Facebook, Twitter, Telegram Channel (магчыма, LinkedIn).

2. Напісанне тэкстаў для сацыяльных сетак, візуальны дызайн.

3. Стварэнне і вядзенне кантэнт-плана.

4. Падрыхтоўка Stylebook / кіраўніцтва па карыстанню сацыяльнымі сеткамі / шаблонаў.

5. Стварэнне кантэнту для вэб-сайта.

Досвед працы ў SMM пажаданы, але не абавязковы. Калі Вы толькі часткова адпавядаеце зазначаным патрабаванням, але вельмі зацікаўленыя ў беларускай тэматыцы і развіцці RAZAM e.V., мы будзем рады атрымаць вашу заяўку. Дасылайце вашае рэзюмэ, прыклады тэкстаў, якія вы напісалі і/ці прыклады сацыяльных сетак, якія вы вялі на vorstand@razam.de.

Адна з пазіцый фінансуецца Heintze Stiftung. 20% працоўнага часу будзе прысвечана задачам фонду. Супрацоўнік афіцыйна будзе лічыцца супрацоўнікам фонду Heintze Stiftung.

Categories
razam Беларуская

RAZAM падтрымлівае ініцыятыву па развіццё беларускай мовы “Gavarun.by”

Вітаю, шаноўныя!

Ёсьць такая студыя дыктарскага агучваньня па-беларуску Gavarun.by, якая ўзьнікла як праект энтузіястаў, што хацелі глядзець сусьветнае кіно на роднай мове.
Сёньня гэта мэтанакіраваная каманда з перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысэра, здольная вырабляць прадукт прафэсійнай якасьці. Галоўная ідэя праекта – папулярызацыя й разьвіцьцё беларускай мовы.

«Гаварун — мультфільмы па-беларуску» гэта:

  • дзясяткі мультсэрыялаў, аўдыёкніг, песень і відэа для дзяцей па-беларуску;
  • лёгкі й свабодны доступ у патрэбны вам час;
  • старанна адабраны матэрыял бяз рэклямы й каментароў — дзеці абаронены ад непрыдатнага кантэнту;
  • ужо цяпер 195 сэрый з 11 мультсэрыялаў агулам больш за 35 гадзін;
  • прафэсійныя пераклад і агучваньне.

Штомесяц заплянаваны выхад некалькіх сэрый з шэрагу мультсэрыялаў для дзяцей розных узростаў. Таксама будуць аўдыёкнігі, песьні й разьвіваючыя тэматычныя відэаролікі. Падрыхтаваныя дзясяткі мультсэрыялаў прыдатных для беларускага агучваньня на «Гаваруне».
Зараз на канале выходзяць: «Мікі Маўс», «Маленькае каралеўства Бэна й Холі», «Хайдзі, дзяўчынка Альпаў», «Паляўнічыя на цмокаў», «К’ю Клыпа 5».
Ужо агучаны «Пэтсан і Фіндус», «Рабакар Полі. Дарожная бясьпека», «Хамф», «Папірус», «Любімчыкі (Tiny Love)». Плянуем агучваць таксама: «Паравозік Томас і сябры», «Уотэршыпскія пагоркі (Watership Down)», «Актанаўты» і многія іншыя.

Праект патрабуе 3800 BYN штомесяц. RAZAM e.V. ужо пагадзіўся ахвяраваць на праект 250 еўра. Грошы зьбіраюцца тут.

Спасылка на YouTube-канал праекта