Categories
razam

Адкрыты прыём заявак PerspAKTIV

PerspAKTIV абвяшчае адкрыты прыём заявак для беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва на ўдзел у рэзідэнцыі ў Германіі і Польшчы   восень-зіма 2022 годаДэдлайн падачы заявак 30 чэрвеня

Праект PerspAKTIV ставіць сваёй мэтай падтрымку дзеячаў культуры з Беларусі, стварэнне бяспечных умоў для іх прафесійнай рэалізацыі, абмена вопытам і ўзнікнення новых сувязяў паміж работнікамі і работніцамі культуры з Беларусі і міжнародным мастацкім камьюніці. PerspAKTIV ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM у партнёрстве з  Ambasada Kultury і IN SITU i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Нямеччыны.

Праект запрашае да ўдзелу беларускіх  дзеячаў культуры і мастацтва, якія працуюць у галіне сучаснага мастацтва, музыкі,  тэатра і перфарматыўных практык незалежна ад іх узросту і месца цяперашняга знаходжання.

Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:

  • працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра ці музыкі
  • не мае магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі
  • не мае магчымасці адкрытай творчай рэалізацыі
  • падвяргаўся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры
  • стаў ахвярай палітычных рэпрэсій

Валоданне ангельскай/нямецкай ці польскай мовай пажадана

Ужо зараз у сетку партнёраў уваходзяць Sasha Waltz & Guests (DE), Fundacja IN SITU/ Sokołowsko Laboratoriu Kultury (PL), PIK Art galeria (PL) і мы плённа працуем над яе пашырэннем. Калі ў вас ёсць праграма рэзідэнцый ці культурніцкая арганізацыя, з якой вы хацелі б працаваць, калі ласка пазначце яе ў апытальніку.

Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў,  у 2022 годзе адбудзецца з верасня па снежань і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.

Дэдлайн падачы заявак – 30 чэрвеня

Спасылка на апытальнік:  https://forms.gle/EQEsiHFqHoWkwXao7

Праект PerspAKTIV рэалізуюць RAZAM, Ambasada Kultury і IN SITU пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі.

#civilsocietycooperation

Categories
razam Аб'ява аб прыёме на працу

Запрашаем на працу: Residencies and PR Manager:in

Для нашага праекту “PerspAKTIV” мы шукаем супрацоўніка/ супрацоўніцу на пазіцыю Mini-Job для дапамогі ў планаванні і арганізацыі рэзідэнцый для беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Падрабязней.