Categories
razam

#LebenStattBlumen. Збор ахвяраванняў у падтрымку шпіталяў Украіны

Сёння, 8 сакавіка, адзначаецца Міжнародны жаночы дзень.

Сэнс свята — прасоўванне роўных правоў для жанчын. Але не ўсе могуць адзначыць гэты дзень сёння.

Жанчыны ва Украіне зараз у цяжкім становішчы. Яны на вайне. Штодня павялічваецца колькасць пацярпелых.

Таму Fem Group Каардынацыйнай рады распачала кампанію #LebenStattBlumen #ЖыццёЗаместКветак.

Яе мэта — збор ахвяраванняў для арганізацыі «Падтрымка шпіталяў Украіны». З дапамогай арганізацыі ў шпіталі Дняпра, Запарожжа, Кіева і іншых абласцей дастаўляюцца лекі і іншыя неабходныя матэрыялы.

RAZAM спрыяе пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын і заклікае да дзеянняў зараз! Мы просім вас паўдзельнічаць у акцыі.

📌Спасылка для збору сродкаў.

Categories
razam

Памятка-парады бацькам, чые дзеці сутыкаюцца з булінгам праз рускамоўнасць

У сувязі з вайной ва Украіне беларусы пачалі сутыкацца з дыскрымінацыяй і булінгам па (руска)моўнай прыкмеце.

Калі дарослыя больш устойлівыя да гэтага, то дзеці — вельмі ўразлівыя да падобных выклікаў.

Падрыхтавалі памятку з парадамі для бацькоў, чые дзеткі сутыкаюцца з булінгам.

Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам

Стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў і навукоўцаў, якім пагражае небяспека

Распачатая праграма стыпендый для навуковай супольнасці з уразлівых груп (найперш для жыхароў Беларусі, Украіны і Расіі, але магчымыя варыянты і для іншых краін).

Мэта — дапамагчы людзям, якія знаходзяцца ў небяспецы, далей працягваць сваю навуковую дзейнасць, не баючыся за сваё жыццё.

Усе падрабязнасці — у дакуменце.

Арганізатары праграмы: Аkno і UNE.

Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам

Вы можаце стаць валанцёрам

Вы можаце стаць валанцёрам і дапамагаць па многіх кірунках.

Таксама вы можаце прывозіць рэчы і медыкаменты ў Берлінскі офіс RAZAM (Otto-Braun-Strasse 70-72, Eingang C)

Таксама тут дзейнічае «Адкрыты офіс»:

▪️ пн-пт: 17:00-20:00

▪️ сб-нд: 13:00-20:00

Можна прыйсці і:

▪️ дапамагаць з рэчамі,

▪️ арганізаваць каву-гарбату валанцёрам,

▪️ сустракаць людзей,

▪️ рабіць допісы ў сацсетках.

Папярэджваць пра прыход, у пазначаныя гадзіны працы, не трэба.

Гуманітарная дапамога пойдзе па двух кірунках:

1. лагеры для вымушаных перасяленцаў у Польшчы;

2. гарачыя кропкі ва Украіне.

❗️Публікуем спіс неабходнага:

АПТЭЧКА ПЕРШАЙ ДАПАМОГІ:

  • CAT (Баявы жгут)
  • жгут (CELOX)
  • цеплавыя коўдры
  • пластыры
  • жгуты для артэрыі
  • пульсаксіметр
  • ібупрафен 400
  • хлоргексідзін
  • актанісепт (Decasan)
  • спрэі для горла
  • спіртавыя сурвэткі
  • перавязачны матэрыял
  • пальчаткі S,M,L
  • сродкі для дэзінфекцыі вады

АМУНІЦЫЯ:

  • бінокль (вялікае павелічэнне)
  • тактычныя налакотнікі
  • тактычныя накаленнікі
  • прыборы начнога бачання
  • бронекамізэлька, SK4
Categories
razam Дапамога палітвязням Справаздача Справаздача

Вынікі каляднай акцыі Weihnachtswunder

Weihnachtswunder 2021: вынікі каляднай акцыі

У лічбах:

Усяго аплацілі 320 падарункаў. З іх:
– 199 падарункаў для дзяцей,
– 121 падарункаў для дарослых у выглядзе сертыфікатаў.

Сабрана за ўсё: 14475,40 EUR
Выдаткавана: 9490,33 EUR
Рэшта — пераведзеная на дапамогу палітвязням: 4985,07 EUR

Такім чынам мы RAZAM змаглі ўзяць пад сваё крыло яшчэ 10 палітвязняў, якіх будзем падтрымліваць штомесяц. Усяго мы зараз фінансава падтрымліваем 43 палітвязняў штомесяц. Пераводзім грошы іх сем’ям.

Водгукі:

Прывітанне ўсім добрым людзям! Шчыры дзякуй ад нашай сям’і за падарункі! У гэтым, 2021 годзе, мой муж патрапіў на «хімію». І наш маленькі сын, і я вельмі сумуем, што ён не з намі. Але ж не даюць апускаць рук менавіта нашы людзі, тут, у Беларусі, і за яе межамі. І не толькі беларусы. Дзякуй за вашу салідарнасць і за ўсмешку нашага сына, а таксама за ўсіх тых, кому вы ўжо падарылі цеплыню і яшчэ падорыце! Лічу, што менавіта ў людзях і салідарнасці, даражэнькія, і ёсць наша моц.

Забрала падаруначкі!!! І я абамлела. Гульні проста ваў-ваў, але гэта ж не ўсё!!! + сертыфікат на 140 рублёў у «21 век» !!! Яны нічога не пераблыталі??? Можа, гэта на дзве сям’і???? Перадай найвялікшы дзякуй тым чараўнікам, якія маюць такое спагадлівае, добрае, шчодрае, а адным словам «беларускае сэрца».Я не магу катлеты дасмажыць))))) ачмурэла)))

Гэта так прыемна, проста да слёз! Дзецям патлумачылі, што гэта падарунак ад сапраўдных беларусаў! Дзякуй вам! Гэта вельмі ўмацавала веру ў Беларусаў і ў будучыню нашай нацыі! Дзеці перадаюць: Жыве Беларусь!

Дапамагаць палітвязням RAZAM з намі можна так:

Банкаўскі перавод:

Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.

IBAN: DE14430609671186206000

BIC: GENODEM1GLS

Verwendungszweck: BelPPHelp

Categories
razam

Падтрымайце RAZAM сяброўскім унёскам

Сябры,

Мы ўдзячныя вам за падтрымку рашэння аб павышэнні сяброўскага ўнёску, якое было прынята на агульным сходзе. Гэтыя грошы дапамогуць развіваць арганізацыю далей. Мы просім вас аплаціць сяброўскі ўнёсак за 2022 год.

Памер унёску:
50 еўра ў год для звычайнага сябра аб’яднання
70 еўра для сем’яў (пры пераводзе грошай указвайце імёны членаў сям’і)
10 еўра для студэнтаў і людзей з нізкім узроўнем даходу

Важная інфармацыя:
Нашыя лісты, на жаль, часам трапляюць у spam і promotions.
Афіцыйнае запрашэнне на сход і іншая важная інфармацыя рассылаецца па email.

Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Kreditinstitut: GLS Gemeinschaftsbank eG
Verwendungszweck: Mitgliedsbeitrag2022

Або праз PayPal, але тады, калі ласка, вазьміце на сябе камісію.