Арганізацыйная група Bysol

Да нас звярнуўся фонд BySol па дапамогу ў пошуку асобы з беларускай дыяспары ў Германіі, якая прыме ўдзел ў абмеркаванні змен у статуце і фармаванні назіральнай рады фонду BySol. Для гэтых мэтаў BySol зараз шукае 5-7 чалавек з беларускіх дыяспар розных краін. У далейшым, назіральная рада будзе складацца з большай колькасці людзей (магчыма парадку 30).

Мы прымалі заяўкі на гэтую пазіцыю да 6го студзеня. У выніку, на гэтай старонцы мы хочам прадставіць вам трох выдатных кандыдатаў. Выбары кандыдата пройдуць падчас Zoom відэа канферэнцыі 15-га студзеня а 19:00 па берлінскаму часу. Дасылайце вашыя пытанні кандыдатам на contact@razam.de з тэмай ліста bysol-org-group.

Інфармацыя для доступу да канферэнцыі:
https://zoom.us/j/93256638870?pwd=Y1M1TlBscFFzOFRITm42cmMybGFTUT09

Пароль: 236838

Лена Алау, Франкфурт на Майне

Вітаю! Мяне клічуць Лена Алау, мне 36 год, замужам, ёсць дачка – 4 годы, на дадзены момант жыву ва Франкфурце. 

У 1999 гаду прыехала з Мінску. З тых часоў у мяне была магчымасць прайсці часовую адукацыю/стажыроўку ў Мексіцы, Великабрытаніі, Гішпаніі ды РФ. Па адукацыі M.Sc. Economics, якое я атрымала ў Свабодным Універсітэце Берліну. Працую кіраўніком IT праектаў у глабальнай арганізацыі. 

Хачу ўвайсці ў Назіральную раду BySol, каб сачыць за размеркаваннем сродкаў у фондзе, выпрацоўваць доўгатэрміновыя стратэгіі для дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў і для эканамічнага аднаўлення і далейшага развіцця Беларусі.

Дмітры Шулькін, Гамбург

Мяне клічуць Зміцер Шулькін, мне 36 гадоў, жанаты, двое дзяцей, жыву ў Гамбургу, прыехаў з Мінску ў 1995 годзе, падвойнае грамадзянства, па адукацыі M.Sc. computational Engineer, працую спецыялістам па штучнаму інтэлекту ў японскай карпарацыі Fujitsu і дырэктарам стартапу RobotDreams UG (дыягностыка сардэчна сасудзістых захворванняў), у дыяспары Гамбурга арганізоўваю пікеты супраць тытунёвых пастаўшчыкоў і выставы пратэстнага мастацтва.

Фонд BySol павінен беражліва і адказна абыходзіцца з даверанымі яму сродкамі і даваць факталагічную і праўдзівую інфармацыю. Асабліва сёння, калі рэпрэсаваных з кожным днём усё больш, вельмі важка, каб ахвяраванні адпавядалі дабрачыннай мэце. Таму я хачу ўвайсці ў Назіральную раду, каб сачыць за эфектыўнай, празрыстай і эканомнай працай фонду і даваць справаздачнасць дыяспары Германіі. З-за таго факту, што барацьба з рэжымам зацягваецца, а пасля перамогі трэба будзе эканамічнае аднаўленне Беларусі, я гатовы таксама саўдзельнічаць у стварэнні доўгатэрміновых стратэгій для дапамогі і новых напрамкаў работы фонду.


Крысціна Шыла, Берлін

Вітаю, Я Крысціна, 29 год, скончыла Магістратуру па фінансах БДУ, і бакалаўрыят па нерухомасці. Працавала ў МТБанку, у Artox media, пераехаўшы ў Нямеччыну па праграме позніх перасяленцаў выканала даўнюю мару і адкрыла Kleinunternehmer па відэаздымцы.

У Нямеччыне з 2016 году, да гэтага жыла ў Беларусі, на маіх вачах адбываліся ўсе падзеі і спробы моладзі развіць Беларусь, прыўнесці новае, на маіх вачах мянялася свядомасць аднакласнікаў які працавалі ў МУС і якія перайшлі адтуль на бок апазіцыі. Змяненне свядомасці людзей ад «псіх з БЧБ, калгаснік размаўляе па-беларуску» да «вышыванак і Арт праектаў»

Заўсёды марыла за мяжой з гонарам казаць, што я з Беларусі і гэты момант НАСТАЎ!

Маю час для дапамогі і буду рада ўдзельнічаць у стварэнні, магчыма, аднаго з першых незалежных фінансавых інстытутаў новай Беларусі, і быць прадстаўніком часткі свайго пакалення і яго інтарэсаў для рэалізацыі бязмежных магчымасцяў беларусаў 🕊❤️🕊