Шаноўныя сябры!
Як вы разумееце, вайна ва Украiне мае самы непасрэдны ўплыў i на працу нашага праекта. Ужо 12 студзеня для беларусаў была зачынена беларуска-ўкраінская мяжа. У гэты ж час наша партнёрская арганізацыя Free Belarus Center (FBC) перавезла частку ўцекачоў, якім мы дапамагалі на той момант, з Кіева ва Львоў, а потым у Польшчу.
На сённяшні дзень FBC працуе ў Варшаве i займаецца эвакуацыяй людзей (пераважна жанчын i дзяцей) з Украіны ў Польшчу, арганізуе гуманітарную дапамогу, а таксама вядзе вельмі важную інфармацыйную працу https://t.me/freebelaruscenter.
Паводле iнфармацыi Міжнароднай міграцыйнай арганізацыі ААН, за час расейскай агрэсіі за мяжу выехалі 1,45 мільёна ўцекачоў (на 06 сакавiка). Асобнай статыстыкі па беларусах няма. Мы ведаем, што з верасня 2020 года да снежня 2021 года ва Украiну пераехалі i асталяваліся там каля 40 тыс. беларусаў. Сярод апошніх шмат палітычных уцекачоў.
У той час, калi грамадзяне Ўкраiны i беларусы, якія атрымалi пастаянны від на жыхарства (пмж), могуць выехаць у любую краiну ЕС, мажлівасці беларускіх уцекачоў без статусу пмж вельмі абмежаваныя (iнфармацыя будзе ўдакладняцца). Сёння большасць з iх рассяляюць па кватэрах беларусаў, у мінулым такіх жа ўцекачоў. Але гэта вырашае праблему жытла толькі на вельмi кароткi час. У дадатак беларусы сутыкаюцца ў Польшчы з варожасцю, што ўскладняе пошук жытла.
Сябры, наша дапамога ў гэтым напрамку вельмі патрэбна! Мы будзем рабіць тое, што рабiлi на працягу апошняга года: дапамагаць з аплатай часовага жытла, толькi ўжо ў Польшчы.
У гэтым напрамку мы маем намер супрацоўнічаць з ужо iснуючымі арганізацыямі, аб’яднаннямi ў гэтай краіне (будзе ўдакладняцца).
Free Belarus Center застаецца партнёрам нашага праекта.
На сённяшні дзень за дапамогай к беларускiм валанцёрам у Польшчы звяртаецца шмат людзей, якім ужо сёння цi ў найбліжэйшы час будзе патрэбна дапамога з аплатай часовага жытла.
Вашая дапамога патрэбна зараз як ніколі!
Падтрымаць праект: https://razam.de/ukrrefhelp/