Categories
Беларуская Дапамога беларускім уцекачам

Колiвiнг для беларускіх уцекачоў у Кіеве

З сакавіка бягучага году для часовага засяленьня беларускіх уцекачоў у Кіеве нашым праектам арандуецца памястоўная кватэра для супольнага жытлаваньня – колiвiнг (CoLiving).

За чатыры месяцы часовы аседак тут змаглі знайсці болей 50-ці беларусаў, што былі змушаныя пільна пакінуць Радзіму.

У гэтай кватэры могуць адначасна пражываць блізу 14-ці чалавек, час жытлаваньня складае звычайна 3-ы тыдні.

Гэта бясспрэчны поспех нашага праекту: пры ўзьніклых абставінах супольнае жытлаваньне з’яўляецца аптымальнай ня толькі па кошце, але й па ўмовах пражываньня формай месцаваньня ўцекачоў.

Мы вельмі спадзяёмся на вашую далейшую падтрымку гэтага (на жаль усё яшчэ актуальнага) праекта. У цяперашні момант патрэбна дапамога ў аплаце колiвiнга за ліпень. Кошт арэнды складае 820-ць эўра штомесяц.

Ад моманту пачатка нашага праекта (снежань 2020) нашую дапамогу атрымалі больш за 170 беларускіх уцекачоў.

Categories
Дапамога беларускім уцекачам

Справаздача за перыяд 01.05.2021 – 31.05.2021

Сума ахвяраваньняў, якая паступіла на рахунак нашага праекта за вышэй паказаны перыяд складае 2.240 эўра. Дапамога ў аплаце часовага жытла была зроблена 24 беларускім уцекачам, улучаючы
дзьве сям’і зь непаўналетнімі дзецьмі.

Са сродкаў праекта аплачвалася жытлаваньне ў хостэле і ў арандуемай для праекта кватэры (колівінг). Час аказаньня дапамогі складаў ад аднаго да шасці тыдняў.

Ад моманту пачатка нашага праекта (снежань 2020) нашую дапамогу атрымалі больш за 140 беларускіх
уцекачоў.

Фінансавая справаздача

Рэшта з мiнулага перыяда: 402,31 эўра
Ахвяраванні: 1.837,19 эўра

Выдаткі:
Аплата жытла: 1.678,30 эўра
Камісія за грашовы пераклад: 83,00 эўра
Агулам: 1.761,3 эўра

Рэшта: 478,20 эўра

Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога ўцекачам. Справаздача 11.05.21

Паважаныя сябры! Сума ахвяраванняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта за вышэй паказаны перыяд складае 4366 эўра. За гэты час дапамога па прадастаўленні часовага жылля была аказана 35 беларускім уцекачам. Са сродкаў праекта аплачвалася пражыванне ў хостэле і ў арандуемай для праекта кватэры (колівінг). Час аказання дапамогі складае ў сярэднім 4 тыдні. Дзякуючы шчодрым ахвяраванням нашых нямецкіх сяброў у гэтым месяцы мы змаглі сабраць неабходную суму для аплаты арэнды кватэры за бягучы (травень) і два папярэднія месяцы. З моманту старту праекта (снежань 2020) нашу дапамогу атрымалі больш за 120 беларускіх уцекачоў.

Фінансавая справаздача за перыяд 23.03.2021 – 30.04.2021

Рэшта з прошлага месяца: 760,31 эўра

Прыбыткі: Агулам: 4365,7 эўра

Выдаткі:  Аплата жытла: 4557,70 эўра Камісія за пералік грошай: 166,00 эўра Агулам: 4723,7 эўра

Рэшта: 402,31 эўра

Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам Навiны праекта

Колівінг для беларускіх бежанцаў

Паважаныя сябры, сумесна з украінскім партнёрам Free Belarus Center наш праект вось ужо 2 месяцы арандуе кватэру пад сумеснае пражыванне беларускіх бежанцаў – колівінг, разлічаны на 8 чалавек. У першы месяц тут пражывалі дзве сям’і з дзецьмі. На сённяшні момант дадзеная форма прадастаўлення жылля з’яўляецца самай прымальнай як па кошту (835 еўра / месяц), так і па ўмовах пражывання.

Вось што піша пра свой часовы «прытулак» Сяргей, які апынуўся нехаця ў Кіеве: «… колівінг практычна ўзнавіў атмасферу хатняга побыту, што так важна, калі каб з’ехаць з дома ў цябе ёсць толькі некалькі гадзін».

I Алена: «… хай у кожнага і свой характар, у кожнага свая гісторыя, але ў такім калектыве прасцей вырашаць вельмі актуальныя пытанні».

Фота: Юрій Стефаняк для Ukrainer

Дапамагчы праекту ў аплаце арэнды за колівінг:

Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам Навiны праекта

Патрэбна ваша дапамога

Алена, Магілёў: прымала ўдзел у мірных маршах, была актыўным удзельнікам мясцовай групы актывістаў. «… у чаце аднадумцаў мы прыдумлялі розныя акцыі і мерапрыемствы, каб хоць неяк данесці сваю пазіцыю і, як кажа Марыя Калеснікава, дзяўбці і дзяўбці гэты рэжым.» Фота са сцягамі, плакаты і іншыя акцыі групы прыцягнулі ўвагу “праваахоўных» органаў. На Алену і іншых удзельнікаў групы былі заведзены крымінальныя справы, заставацца ў Беларусі стала небяспечна … Вось ужо некалькі дзён Алена знаходзіцца ва Украіне. Са сродкаў праекта ёй аплачваецца пражыванне ў кватэры, якая арандуецца пад коливинг (coliving).

«..В такіх абставінах вельмі прыемна, калі ёсць неабыякавыя людзі. Важная любая дапамога: інфармацыйная, матэрыяльная, а прадастаўленне жылля – гэта рашэнне шматлікіх праблем. Free Belarus Center [партнёр нашага праекта ў Украіне] – адна з такіх арганізацый, якая аказвае важкую падтрымку. Выдатна жыць у калектыве людзей, хай у кожнага і свой характар, але ў кожнага свая гісторыя. У такім калектыве прасцей вырашаць вельмі актуальныя пытанні. Хто-небудзь заўсёды падкажа ці знойдзе ў каго спытаць, а тым самым ты адчуваеш сябе больш упэўнена, ведаеш, што ты не адзін. Так што наперад, асвойваць новы віток свайго жыцця! »

Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам Навiны праекта

Навiны праекта

Дарагія сябры,

ў бягучы момант дапамога па аплаце жылля ва Ўкраіне аказваецца 20-ці беларускім палітычным уцекачам. Для засялення ралакантаў намі здымаецца 6-мясцовы пакой і асобныя месцы ў двух хостэлах, а таксама кватэра на 8 чалавек (колівінг) у Кіеве. Для аплаты аднаго месца на працягу трох тыдняў (сярэдняя працягласць аказання дапамогі), праекту патрабуецца каля 100 еўра (у сярэднім на сённяшні дзень).

Каму надаецца дапамога

Іван і Ганна, актывісты пратэстнага руху аднаго з раённых цэнтраў Беларусі: «… Адной з формаў пратэстных акцый, у арганізацыі якіх мы ўдзельнічалі, былі канцэрты. Апошняе з такіх мерапрыемстваў скончылася затрыманнем ўсіх яго ўдзельнікаў (67 чалавек). Мы правялі два тыдні ў Жодзіна, пасля чаго атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку на нас крымінальнага абвінавачання. З’язджаць прыйшлося экстранна, таму нашых фінансаў ці ледзь хапіла б на пару тыдняў жыцця ў Кіеве. Мы хочам выказаць вялікую ўдзячнасць за дапамогу ў аплаце часовага жылля. Дзякуючы гэтай дапамозе мы можам займацца пошукам работы і ўладкоўваць сваё жыццё на новым месцы. Акрамя таго, мы ўжо змаглі арганізаваць канцэрт для беларускай дыяспары ў Кіеве і будзем далей рабіць усё магчымае для працягу барацьбы. Жыве Беларусь!»


Глеб (імя зменена): «… Я адседзеў у агульнай складанасці 19 сутак у ІЧУ на Акрэсціна, у ІЧУ г. Жодзіна, у СІЗА г. Жодзіна і ў ІЧУ г. Магілёва. Зварот у СК РБ, з нагоды незаконнага ўтрыманьня і збіванняў, выніку не даў. А ў апошні час мне пачалі прыходзіць позвы з КДК і МПЗ. Баючыся далейшага пераследу, я быў вымушаны выехаць з Беларусі ва Ўкраіну… »


Марат (імя зменена) пасля затрымання ў сярэдзіне студзеня прайшоў праз «суткі» на Акрэсьціна: «… камера з выбітым акном пры -20, потым 12 чалавек у камеры дзеля 4-ох без вентыляцыі …». Адбыўшы пакаранне, апынуўся, як сведка, фігурантам крымінальнай справы. З лютага пачаўся моцны ціск з боку міліцыі і следчага камітэта: допыты, званкі на тэлефон і ў дзверы, ператрус. «Я даведаўся, што чалавек, з якім мяне затрымлівалі па адміністрацыйнай справе і які таксама стаў сведкам па крымінальнай справе, у той момант ужо знаходзіўся ў турме. З гэтага вечара я перастаў начаваць дома. Ноччу (са слоў суседзяў) да мяне дадому ламіліся людзі ў масках з патрабаваннем адкрыць і пагрозамі ўзламаць дзверы. Я прыняў рашэнне пакінуць Беларусь. Дадому не заязджаў, баючыся засады і затрымання, і таму ад’язджаў у тым, у чым быў. Прыехаўшы ва Ўкраіну, быў размешчаны ў кватэры з іншымі беларусамі, якія апынуліся ў такім жа цяжкім становішчы … »

Categories
razam Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога ўцекачам. Справаздача 22.03.21

Дарагія сябры!

За вышэй паказаны перыяд мы здолелі сабраць 4185,58 эўра. Апроч прыватных ахвяраваньняў, на рахунак нашага праекта паступілі грашовыя сродкі ад ініцыятывы «Breathe Freedom. Дыхайце воляй», а таксама ад беларускай дыяспары NRW.

Дапамога ў аплаце часовага жытла была аказаная 60 беларускім уцекачам, улучаючы пяць сямей зь дзецьмі. Час жытлаваньня складаў/складае ад некалькіх дзён да пяцi тыдняў. У некалькiх выпадках была аказаная фінансавая дапамога па даплаце за арэнду кватэры. Іншым уцекачам было сплачана часовае жытлаваньне ў хостэле цi ў арандуемай для праекта кватэры. (колiвiнг). Мы ўзычылі сэртыфікаты на прадукты харчваньня пяцi беларускім уцекачам.

Дзякуючы вашым ахвяраванням, з моманту старту праекта (снежань 2020) нашу дапамогу атрымалі больш за 110 чалавек.

Фінансавая справаздача за перыяд 18.02.2021 — 22.03.2021

Прыбыткі:
Агулам: 4185,58 эўра

Выдаткі: 
Аплата жытла: 3493,53 эўра
Цэртыфікаты на прадукты харчваньня: 82,12 эўра
Камісія за пералік грошай: 71,90 еўра

Агулам: 3647,55 эўра

Рэшта з прошлага месяца: 222,28
Рэшта: 760,31 эўра

Categories
razam Беларуская Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога ўцекачам ва Ўкраіне. Справаздача 19.03.21

Паважаныя сябры!

Рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца, і гэта востра адчуваецца па нарастаючай загружанасці нашага праекта. Да нашых украінскіх партнёрам Free Belarus Center і “Родны Кут” штодня звяртаюцца па дапамогу беларусы, вымушаныя тэрмінова пакінуць краіну і якія маюць патрэбу ў жыццёва неабходным. Адначасова з ростам колькасьці ўцекачоў, з надыходам вясны растуць цэны за пражыванне ў хостэлах, чыімі паслугамі (як асноўнага месца засялення) мы карыстаемся. На цяперашні час (на 19.03) нашу дапамогу атрымліваюць 38 беларускіх уцекачоў, у ліку якіх 5 сем’яў з дзецьмі. Практычна ўсім без выключэння ў Беларусі пагражаў крымінальны пераслед і як вынік – турэмнае зняволенне. Многія з сем’яў перажылі візіты правяраючых інспекцый і запалохванне пазбаўленнем бацькоўскіх правоў.

Для часовага засялення наш праект цесна супрацоўнічае з трыма хостэламі. Акрамя гэтага, для мэтаў праекта арандуецца кватэра на 8 чалавек. У апошняй да нядаўняга часу пражывалі дзве сям’і з дзецьмі. Уцекачам, якія знайшлі схаднейшую (больш выгодную) па кошту кватэру, прадастаўляецца дапамога па аплаце арэнды за першы месяц. Многія ўцекачы, пазбавіўшыся з-за звальненняў і штрафаў яшчэ ў Беларусі сродкаў да існавання і выдаткаваўшы свае апошнія грошы на вымушаную эміграцыю, маюць патрэбу не толькі ў аплаце пражывання, але і ў прадуктах харчавання. Са сродкаў праекта людзям, якія запытваюць такую дапамогу, прадастаўляюцца адпаведныя сертыфікаты.

Падтрымаўшы наш праект, вы не толькі аказваеце дапамогу нашым суайчыннікам, якія апынуліся ў экстранай сітуацыі. Ваша дапамога – гэта перш за ўсё сігнал у Беларусь: «Мы салідарныя з вамі! Мы гатовыя падтрымаць вас, калі наступіць момант, калі вам і вашай сям’і пагражае небяспека. Мы РАЗАМ».

Categories
Belarusisch Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога ўцекачам. Справаздача 17.02.21

Дарагія сябры!

З 16.01.21 па 17.02.21 мы здолелі сабраць 2.503,58 эўра.

За гэты перыяд была аказаная наступная дапамога:

  • Аплата часовага жытла: 1746 еўра.
  • Купля цэртыфікатаў на прадукты харчваньня: 145,38 эўра.
  • Пакрыцьцё пільных медычных выдаткаў: 600 еўра.

Дапамога ў аплаце часовага жытла была аказаная 21-му беларускаму уцекачу, улучаючы чатыры сям’і зь дзецьмі. Час жытлаваньня складаў/складае ад некалькіх дзён да месяца. 

Мы ўзычылі цэртыфікаты на прадукты харчваньня беларускім уцекачам у колькасці трох чалавек. Пільныя медычныя выдаткі былі пакрыты двум уцекачам.

Фінансавая справаздача пра праведзеныя грашовыя аперацыі па ўзычэньню дапамогі беларускім уцекачам ва Ўкраіне за перыяд 16.01.2021 — 17.02.2021

Прыбыткі:
Пералічанае на рахунак злічво: 480 еўра
Праз Money Pool для Украіны: 1429,40 эўра
Праз іншы Money Pool: 270 эўра
На PayPal: 323,92 эўра

Агулам: 2.503,32 эўра

Выдаткі: 
Аплата жытла: 1746,00 эўра
Цэртыфікаты на прадукты харчваньня: 145,38 эўра
Медыцынскія выдаткі: 600 еўра
Камісія за пералік грошай: 33,46 еўра

Агулам: 2.524,84 эўра

Рэшта з прошлага месяца: 243,80
Рэшта: 222,28 эўра

Categories
Belarusisch Дапамога беларускім уцекачам Справаздача

Дапамога ўцекачам ва Ўкраіне. Справаздача 15.01.21

Дарагія сябры!

Ад моманту старта нашага праекта «Дапамога беларускім уцекачам» прайшло ледзь больш за месяц, і мы хацелі б прапанаваць вашай увазе нашу першую справаздачу.

З пачатку сьнежня мы здолелі сабраць 2759,55 эўра.

Апроч прыватных ахвяраваньняў, на рахунак нашага праекта паступілі грашовыя сродкі ад ініцыятывы «Breathe Freedom. Дыхайце воляй», а таксама ад беларускіх дыяспараў NRW і Hamburg. 

На стан 15.01.2021 была аказаная наступная дапамога:

  • Аплата часовага жытла: 2235 еўра.
  • Купля цэртыфікатаў на прадукты харчваньня: 95,74 эўра.
  • Пакрыцьцё пільных медычных выдаткаў: 195 еўра.

Дапамога ў аплаце часовага жытла была аказаная 26-ці беларускім уцекачам, улучаючы дзьве сям’і зь дзецьмі. Час жытлаваньня складаў/складае ад некалькіх дзён да месяца. 

У двух выпадках была аказаная фінансавая дапамога па даплаце за арэнду кватэры. Іншым уцекачам было сплачана часовае жытлаваньне ў хостэле. 

Мы ўзычылі цэртыфікаты на прадукты харчваньня беларускім уцекачам у колькасці васьмі чалавек. 

Пільныя медычныя выдаткі былі пакрыты двум уцекачам. Былі сплачаныя: паслугі стаматоляга, медычнае абследаваньне, уключаючы медычнае заключэньне. Апошнія былі абгрунтаваныя пагаршэньнем самаадчуваньня пасьля галадоўлі падчас «содняў» і наступствамі зьбіцьця, што прывяло да пералому.

Мы далі заруку пакрыцьця пільных медычных выдаткаў яшчэ аднаму ўцекачу. 

Першымі посьпехамі дадзенага праекта мы абавязаныя перадусім нашаму ўкраінскаму партнэру – незалежнай грамадскай ініцыятыве “Free Belarus Center”. Кожная заява на дапамогу праходзіць ягоную старанную верыфікацыю. Апошняя ўлучае ня толькі праверку дакументаў, якія пацьвярджаюць перасьлед, але й інтэрв’ю па тэлефоне, а таксама асабістыя сустрэчы. У няпэўных выпадках вядуцца кансультацыі з нашай працоўнай групай. Пастанова пра ўзычэньне дапамогі кожны раз прымаецца намі супольна.

Мы ўдзячныя нашаму партнэру ня толькі за празрыстую камунікацыю й бездакорную працу, але й за той чалавечы рэсурс (асабістае камунікаваньне, увагу, падтрымку), які атрымвае кожны, хто зьвярнуўся да йіх па дапамогу. 

Мы вельмі ўсьцешаныя тым, што наладзілі супрацу зь яшчэ адной украінскай арганізацыяй – дабрачыннай ініцыятыўнай групай «Родныя Кут. Дапамога беларусам ва Ўкраіне». Намі сплачана жытлаваньне васьмі беларускіх уцекачоў (улучаныя ў агульны лік), што прайшлі верыфікацыю гэтай арганізацыі. 

Фінансавая справаздача пра праведзеныя грашовыя аперацыі па ўзычэньню дапамогі беларускім уцекачам ва Ўкраіне за перыяд 07.12.2020 — 15.01.2021

Прыбыткі:
Пералічанае на рахунак злічво: 361 еўра
Праз Money Pool: 2332,55 эўра
На PayPal: 140,99 эўра

Агулам: 2834,54 эўра

Выдаткі: 
Аплата жытла, агулам: 2254 эўра
– Аплата хостэла: 1668 еўра
– Даплата арэнды кватэры 1: 136 еўра
– Даплата арэнды кватэры 2: 450 еўра
Цэртыфікаты на прадукты харчваньня: 95,74 эўра
Медыцынскія выдаткі: 195 еўра
Камісія за пералік грошай: 46 еўра

Агулам: 2590,74 эўра

Рэшта: 243,8 эўра