Categories
razam Дапамога палітвязням Справаздача Справаздача

Вынікі каляднай акцыі Weihnachtswunder

Weihnachtswunder 2021: вынікі каляднай акцыі

У лічбах:

Усяго аплацілі 320 падарункаў. З іх:
– 199 падарункаў для дзяцей,
– 121 падарункаў для дарослых у выглядзе сертыфікатаў.

Сабрана за ўсё: 14475,40 EUR
Выдаткавана: 9490,33 EUR
Рэшта — пераведзеная на дапамогу палітвязням: 4985,07 EUR

Такім чынам мы RAZAM змаглі ўзяць пад сваё крыло яшчэ 10 палітвязняў, якіх будзем падтрымліваць штомесяц. Усяго мы зараз фінансава падтрымліваем 43 палітвязняў штомесяц. Пераводзім грошы іх сем’ям.

Водгукі:

Прывітанне ўсім добрым людзям! Шчыры дзякуй ад нашай сям’і за падарункі! У гэтым, 2021 годзе, мой муж патрапіў на «хімію». І наш маленькі сын, і я вельмі сумуем, што ён не з намі. Але ж не даюць апускаць рук менавіта нашы людзі, тут, у Беларусі, і за яе межамі. І не толькі беларусы. Дзякуй за вашу салідарнасць і за ўсмешку нашага сына, а таксама за ўсіх тых, кому вы ўжо падарылі цеплыню і яшчэ падорыце! Лічу, што менавіта ў людзях і салідарнасці, даражэнькія, і ёсць наша моц.

Забрала падаруначкі!!! І я абамлела. Гульні проста ваў-ваў, але гэта ж не ўсё!!! + сертыфікат на 140 рублёў у «21 век» !!! Яны нічога не пераблыталі??? Можа, гэта на дзве сям’і???? Перадай найвялікшы дзякуй тым чараўнікам, якія маюць такое спагадлівае, добрае, шчодрае, а адным словам «беларускае сэрца».Я не магу катлеты дасмажыць))))) ачмурэла)))

Гэта так прыемна, проста да слёз! Дзецям патлумачылі, што гэта падарунак ад сапраўдных беларусаў! Дзякуй вам! Гэта вельмі ўмацавала веру ў Беларусаў і ў будучыню нашай нацыі! Дзеці перадаюць: Жыве Беларусь!

Дапамагаць палітвязням RAZAM з намі можна так:

Банкаўскі перавод:

Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.

IBAN: DE14430609671186206000

BIC: GENODEM1GLS

Verwendungszweck: BelPPHelp

Categories
razam Дапамога палітвязням

Словы падзякі ад сем’яў палітычных зняволеных

З красавіка 2021-га года колькасць палітычных зняволеных (і іх сем’яў), якім мы аказваем падтрымку, узрасла да 35. У гэтым кантэксце мы хацелі б перадаць некалькі слоў ад людзей, якім мы дапамагаем для ўсіх тых, хто абстаўся неабыякавым да лёсу палітычных зняволеных:

“Хачу падзякаваць Вашай ініцыятыве за падтрымку майго сужэнца, які ўжо больш за год знаходзіцца ў палоне рэжыма. Мне з двума дзецьмі і без працы, было б вельмі цяжка збіраць для яго перадачы, аплачваць адваката і хоць трохі рабіць яго знаходжанне там камфортным (калі гэта можна так назваць). У чым заключаецца камфорт? У цёплым адзенні, у наяўнасці прадуктаў, газет, брытваў, сродкаў асабістай гігіены. Відавочна, яму было б камфортней быць у асяродзі блізкіх і родных, але сёння толькі так… Ён заўсёды просіць перадать усім годным прывітанне і ўдзячнасць за падтрымку ўсім неабыякавым людзям.”

“Апошнія месяцы 2020 года сталі самымі складанымі ў нашым жыцці. Радасць жыцця змянілася на жах і роспач. Усё было як у смузе. Перадачы, слёзы, лісты. Зявілася бязвыходнасць ад таго, што ты ня можаш нешта змяніць. Прапала надзея ў веру, што мой сужэнец пагрукае вось-вось у дзверы і ўсё будзе як раней. Ішоў час і я з кожным днём разумела, што як раней ужо ня будзе! Мне давялося навучыцца жыць адной з дзецьмі на маю сярэднюю зарплату. Я шчыра дзякую, што ў цяжкі момант, вашая прапанова знайшла мяне й дапамагла. Дзякуй за падтрымку майго сужэнца й цалкам нашай сям’і, які больш за год знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Мне было б вельмі складана збіраць мужыку перадачы, перавязкі, пераводы. Вы як глыток свежага паветра. Дзякуй вялікі вам і ўсім людзям за тое, што вы робіце.”

Распаўсюджвайце інфармацыю аб нашай ініцыятыве, альбо падтрымайце яе фінансава. Дзякуючы гэтаму мы зможам апекавацца большай колькасцю вязняў.

Банкаўскі перавод:

Атрымальнік: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Прызначэнне плацяжу: BelPPHelp

Bitte in der Banking App scannen
Categories
razam Дапамога палітвязням Справаздача

Справаздача: Дапамога палітвязням у Беларусі

Дарагія сябры!

Прапануем вашай увазе другую справаздачу аб працы нашай ініцыятывы па дапамозе беларускім палітзняволеным. Дзякуючы вашай дапамозе на дадзены момант мы стала падтрымліваем 32 вязня. У той жа час, аднак, вядома аб як мінімум 1028 людзях, якія знаходзяцца ў вязніцах. Вы можаце падтрымаць таксама іх. Распаўсюджвайце інфармацыю аб нашай ініцыятыве, альбо падтрымайце яе фінансава. Дзякуючы гэтаму мы зможам апекавацца большай колькасцю вязняў.

Банкаўскі перавод:

Атрымальнік: Belarusische Gemeinschaft «RAZAM» e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC/SWIFT: GENODEM1GLS
Прызначэнне плацяжу: BelPPHelp


Шчыра дзякуем за вашую падтрымку!