Для нашага праекту “PerspAKTIV” мы шукаем супрацоўніка/ супрацоўніцу на пазіцыю Mini-Job для дапамогі ў планаванні і арганізацыі рэзідэнцый для беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Падрабязней.

Для нашага праекту “PerspAKTIV” мы шукаем супрацоўніка/ супрацоўніцу на пазіцыю Mini-Job для дапамогі ў планаванні і арганізацыі рэзідэнцый для беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Падрабязней.
Мы шукаем нямецкамоўнага бухгалтара для нашага аб’яднання з 1-га чэрвеня 2022 года на палову стаўкі (20 гадзін у тыдзень). Падрабязней.
Хочаш дапамагчы ўкраінцам і беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом? Гэта проста. Бяжым разам!
#RAZAMRUN – анлайн-забег у падтрымку ўкраінскіх і беларускіх сем’яў, якія эмігравалі ў іншыя краіны і спрабуюць пачаць жыць нанова.
Выбірай любую дыстанцыю і бяжы ў любы час, у любым тэмпе, у любым месцы.
📌 Рэгіструйся на сайце, зрабі ахвяраванне ад 10 еўра, атрымай свой стартавы нумар і бяжы, каб дапамагчы.
🏃Калі бяжым: з 15 па 18 красавіка.
Усе атрыманыя сродкі пойдуць на гуманітарную дапамогу бежанцам з Украіны і Беларусі.
Выкладвай сэлфі і рабі посты з хэштэгам #BelaruswithUkraine #StandwithUkraine, каб як мага больш людзей змаглі зрабіць жыццё простых украінцаў і беларусаў лепшым.
Па заканчэнні анлайн-забегу кожны ўдзельнік атрымлівае сертыфікат і неверагодныя эмоцыі ад дапамогі людзям, якія як ніколі ў гэтым маюць патрэбу.
#RAZAMRUN
Бяжым разам — дапамагаем разам!
Мы, беларуская суполка “RAZAM e.V.” арганізуем анлайн-збор сродкаў аказання першай дапамогі ва Украіне. Збор адбываецца шляхам пакупкі сродкаў у інтэрнэце і дастаўкі іх на адрас офіса RAZAM. Далей сродкі трапляюць ва Украіну праз нашы лагістычня сеткі.
Вы ахвяруеце, мы дастаўляем 💙💛
Адрас дастаўкі:
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
(Yauheni Fedarovich)
Karl-Marx-Allee 1
10178 Berlin
Мы таксама стварылі спіс у Amazon. У спісе ўжо ўказаны адрас дастаўкі RAZAM. Усё, што вам трэба зрабіць, гэта выбраць жаданыя сродкі са спісу і замовіць.
Вы таксама можаце купіць рэчы самастойна і прывезці іх на наш склад:
Haus der Statistik
Otto-Braun-Straße 70-72 (Block B), Berlin
+491635023347 (11:00-18:30)
Кантакты:
Email: humanhelp@razam.de
Сёння, 8 сакавіка, адзначаецца Міжнародны жаночы дзень.
Сэнс свята — прасоўванне роўных правоў для жанчын. Але не ўсе могуць адзначыць гэты дзень сёння.
Жанчыны ва Украіне зараз у цяжкім становішчы. Яны на вайне. Штодня павялічваецца колькасць пацярпелых.
Таму Fem Group Каардынацыйнай рады распачала кампанію #LebenStattBlumen #ЖыццёЗаместКветак.
Яе мэта — збор ахвяраванняў для арганізацыі «Падтрымка шпіталяў Украіны». З дапамогай арганізацыі ў шпіталі Дняпра, Запарожжа, Кіева і іншых абласцей дастаўляюцца лекі і іншыя неабходныя матэрыялы.
RAZAM спрыяе пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын і заклікае да дзеянняў зараз! Мы просім вас паўдзельнічаць у акцыі.
У сувязі з вайной ва Украіне беларусы пачалі сутыкацца з дыскрымінацыяй і булінгам па (руска)моўнай прыкмеце.
Калі дарослыя больш устойлівыя да гэтага, то дзеці — вельмі ўразлівыя да падобных выклікаў.
Падрыхтавалі памятку з парадамі для бацькоў, чые дзеткі сутыкаюцца з булінгам.
Распачатая праграма стыпендый для навуковай супольнасці з уразлівых груп (найперш для жыхароў Беларусі, Украіны і Расіі, але магчымыя варыянты і для іншых краін).
Мэта — дапамагчы людзям, якія знаходзяцца ў небяспецы, далей працягваць сваю навуковую дзейнасць, не баючыся за сваё жыццё.
Усе падрабязнасці — у дакуменце.
Паважаныя чальцы аб’яднання RAZAM, дарагія сябры,
Мы ўзрушаны тым, што ўкраінскія гарады абстрэльваюцца Расіяй і сотні тысяч жанчын і дзяцей вымушаныя пакінуць краіну, у той час як іх мужы застаюцца абараняць Украіну, часам голымі рукамі. Мы ўвесь час на сувязі з нашымі партнэрамі ва Ўкраіне, якія падтрымліваюць беларускіх уцекачоў, змушаных зараз ізноў перасяляцца. На гэты раз з Украіны ў Польшчу ці
іншыя бяспечныя краіны.
Сумесныя дэманстрацыі з украінскімі арганізацыямі па ўсёй Германіі, тэрміновы збор адзення і медыкаментаў, дапамога ў размяшчэнні і юрыдычныя кансультацыі для ўцекачоў… Усё гэта мы робім з дапамогай шматлікіх каналаў сувязі і кантактаў. Што яшчэ мы можам рабіць? Чым яшчэ мы можам дапамагчы? Гэтыя пытанні зараз займаюць нас кожную гадзіну і штодня. Часам на іх некалькі варыянтаў адказу, таму мы заклікаем нашых сяброў і беларускую дыяспару ахвяраваць сродкі.
Калі ласка, зрабіце ахвяраванне на карысць ініцыятывы RAZAM e.V. “Гуманітарная дапамога Украіне”, каб мы маглі хутка і сістэматычна рэагаваць на просьбы арганізацыяў, якія звяртаюцца да нас за падтрымкай. Як заўсёды, мы апублікуем справаздачу аб выкарыстанні сродкаў. Дзякуй за ваш уклад і падтрымку!
Іншыя спосабы падтрымаць нас вы знойдзеце ў табулятары галоўнай старонкі https://razam.de
Жыве Беларусь! Слава Украіні!
Бенефіцыяр: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Банк: GLS Gemeinschaftsbank eG
Мэта: Гуманітарная дапамога Украіне
Да нас паступае шмат запытаў аб тым, як Украінцам і Беларусам легальна прыехаць у Германію і якія магчымасці атрымання абароны зараз ёсць.
У сапраўдны момант сітуацыя пастаянна мяняецца – тут стан на 2 сакавіка 2022 года (па-рассейску):
Вы можаце стаць валанцёрам і дапамагаць па многіх кірунках.
Таксама вы можаце прывозіць рэчы і медыкаменты ў Берлінскі офіс RAZAM (Otto-Braun-Strasse 70-72, Eingang C)
Таксама тут дзейнічае «Адкрыты офіс»:
▪️ пн-пт: 17:00-20:00
▪️ сб-нд: 13:00-20:00
Можна прыйсці і:
▪️ дапамагаць з рэчамі,
▪️ арганізаваць каву-гарбату валанцёрам,
▪️ сустракаць людзей,
▪️ рабіць допісы ў сацсетках.
Папярэджваць пра прыход, у пазначаныя гадзіны працы, не трэба.
Гуманітарная дапамога пойдзе па двух кірунках:
1. лагеры для вымушаных перасяленцаў у Польшчы;
2. гарачыя кропкі ва Украіне.
❗️Публікуем спіс неабходнага:
АПТЭЧКА ПЕРШАЙ ДАПАМОГІ:
АМУНІЦЫЯ: