#MusicForBelarus – больш чым праект, гэта рух, накіраваны на аб‘яднаньне музыкаў па ўсяму сьвету дзеля інфармаваньня грамадскасьці пра сітуацыю ў Беларусі.
#MusicForBelarus – больш чым канцэрты ”жыўцом” і ў анлайне, гэта падтрымка палітвязьняў і іх сем’яў праз збор ахвяраваньяў.
Музыка ня здольная ўплываць на палітычныя рашэньні, але яна здольная выклікаць спагаданьне й жаданьне дапамагчы, і ў гэтым мэта руху #MusicForBelarus.
Далучайцеся!
У вас заплянаваны канцэрт?
Вы можаце:
- анансаваць яго пад хэштэгам #MusicForBelarus і такім чынам падтрымаць праект,
- атрымаць ад нас папяровыя альбо лічбавыя ўлеткі з банкаўскімі рэквізітамі, каб пералічваць грашовыя сродкі дзеля падтрымкі палітвязьняў і іх сем’яў, а таксама падзяліцца гэтай інфармыцыяй са слухачамі,
- аздобіць канцэрт прапанаваным намі відэашэрагам,
- выканаць творы беларускіх кампазітараў, у тым ліку тыя, што па палітычных чыньніках больш не выконваюцца ў Беларусі,
- падзяліцца фота- і відэаматэрыялам дзеля далейшага развіцьця й пашырэньня.
Хочаце арганізаваць канцэрт, цалкам прысьвечаны тэме палітвязьняў?
Мы дапаможам! Пішыце нам: info@musiсforbelarus.com
Дадатковая інфармацыя: www.musicforbelarus.com
Падтрымаць палітычных зняволеных і іх сем’і фінансава вы можаце наступным чынам:

Уладальнік рахунка: Belarusische Gemeinschaft RAZAM eV
IBAN: DE57430609671186206002
BIC: GENODEM1GLS
Код транзакцыі: MusicForBelarus Help to political Prisoners
Праект ажыцьцяўляецца праз падтрымку RAZAM e.V., праекта politzek.me, #freekalesnikava