
PerspAKTIV абвяшчае адкрыты прыём заявак для беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва на ўдзел у рэзідэнцыі ў Германіі і Польшчы восень-зіма 2022 годаДэдлайн падачы заявак 30 чэрвеня
Праект PerspAKTIV ставіць сваёй мэтай падтрымку дзеячаў культуры з Беларусі, стварэнне бяспечных умоў для іх прафесійнай рэалізацыі, абмена вопытам і ўзнікнення новых сувязяў паміж работнікамі і работніцамі культуры з Беларусі і міжнародным мастацкім камьюніці. PerspAKTIV ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM у партнёрстве з Ambasada Kultury і IN SITU i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Нямеччыны.
Праект запрашае да ўдзелу беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва, якія працуюць у галіне сучаснага мастацтва, музыкі, тэатра і перфарматыўных практык незалежна ад іх узросту і месца цяперашняга знаходжання.
Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:
- працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра ці музыкі
- не мае магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі
- не мае магчымасці адкрытай творчай рэалізацыі
- падвяргаўся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры
- стаў ахвярай палітычных рэпрэсій
Валоданне ангельскай/нямецкай ці польскай мовай пажадана
Ужо зараз у сетку партнёраў уваходзяць Sasha Waltz & Guests (DE), Fundacja IN SITU/ Sokołowsko Laboratoriu Kultury (PL), PIK Art galeria (PL) і мы плённа працуем над яе пашырэннем. Калі ў вас ёсць праграма рэзідэнцый ці культурніцкая арганізацыя, з якой вы хацелі б працаваць, калі ласка пазначце яе ў апытальніку.
Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, у 2022 годзе адбудзецца з верасня па снежань і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Дэдлайн падачы заявак – 30 чэрвеня
Спасылка на апытальнік: https://forms.gle/EQEsiHFqHoWkwXao7
Праект PerspAKTIV рэалізуюць RAZAM, Ambasada Kultury і IN SITU пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі.
#civilsocietycooperation
