Veranstaltungskalender

Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Канферэнцыя салідарнасці з народам Беларусі

Беларусы Замежжа:

6 лютага з 18:00 па мінскім часе пройдзе Канферэнцыя салідарнасці з народам Беларусі ў Zoom і на Youtube-канале ініцыятывы «Беларусы Замежжа».

Далучыцца да яе можа кожны. Удзельнікамі мерапрыемства будуць палітыкі і грамадскія дзеячы з усяго свету, а таксама прадстаўнікі Беларусаў Замежжа. Запрашаем усіх жыхароў Беларусі, беларусаў замежжа і тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, далучацца.

Пяць нагод, дзеля якіх варта паўдзельнічаць у канферэнцыі:

1. Падчас канферэнцыі пройдзе абмеркаванне «Чым свет можа дапамагчы Беларусі», на якім палітыкі распавядуць пра магчымыя шляхі міжнароднай дапамогі ў барацьбе за свабоду. Сусветная супольнасць і, у прыватнасці, краіны-суседкі Беларусі ўжо зрабілі шмат для падтрымкі беларусаў (ініцыявалі ўвядзенне санкцый для рэжыму Лукашэнкі, увялі гуманітарныя візы, каб дапамагчы грамадзянам, што пацярпелі ад рэпрэсій, і г.д.). Калі вас цікавяць наступныя крокі — пра іх можна будзе пачуць якраз на канферэнцыі.

2. На мерапрыемстве выступяць Святлана Ціханоўская і Павел Латушка. Нацыянальны лідар Беларусі і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення падзеляцца сваімі поглядамі на сітуацыю ў краіне і раскажуць пра планы на бліжэйшы час.

3. Падчас сустрэчы адкрыюць новыя Народныя пасольствы. Прадстаўнікі мясцовых дыяспар атрымаюць дэмакратычных прадстаўнікоў сваіх інтарэсаў. 

4. На канферэнцыі салідарнасці ўпершыню будуць названыя лаўрэаты прэміі Human Rights Award 2021 ад фонда BAUM

5. Сустрэча завершыцца вялікім канцэртам Салідарнасці. 🙂 

#StandWithBelarus

6. лютага, 2021 / 20:00 22:00 CET

Беларусы Замежжа

Online

Jede_r Veranstalter_in einer Demonstration, einer Ausstellung, eines Konzerts und einer anderen Aktion zur Unterstützung eines freien Belaruses hat die Möglichkeit, Informationen über diese Veranstaltung auf unserer Website zu veröffentlichen, unabhängig davon, ob er oder sie ein Mitglied des Vereins ist. Unser Ziel ist es, maximale Aufmerksamkeit auf alle Veranstaltungen zu lenken, auch von Seiten der deutschen Gesellschaft. In jeder Ankündigung werden die Organisator_innen angegeben, ihre Kontaktdaten (Konten in sozialen Netzwerken) sowie ein Link zur Veranstaltung. Um eine Veranstaltung auszurichten, schreiben Sie einfach eine E-Mail an contact@razam.de und geben Sie im Betreff „Termine“ an!