Veranstaltungskalender

Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Бонн: Урачыстае закрыцьцё выставы art is resistance – upshot l, акцыя салідарнасьці й паэтычная імпрэза, прысьвечаныя Ночы расстраляных паэтаў, канцэрт MusicForBelarus

30. кастрычніка / 15:00 19:00 CEST

Беларуская дыяспара зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія й рух #MusicForBelarus запрашаюць 30-га кастрычніка 2021 на імпрэзу ў рамках выставы art is resistance – upshot l Наташы Дэднер.

15:00-16:30 Uhr, Theaterplatz & Am Fronhof, Eingang zur Fronhofer Galeria, Bonn Bad Godesberg.

Акцыя салідарнасьці й паэтычная імпрэза, прысьвечаныя Ночы расстраляных паэтаў (29.10.1937) у Беларусі й ахвярам лукашенкаўскага рэжыму.

16:30-17:00, кароткі марш да галерэі Raum B12 Bürgerstr. 12.

17:00-19:00, галерэя Raum B12 Bürgerstr. 12, Bonn Bad-Godesberg

Урачыстае закрыцьцё выставы art is resistance – upshot l Наташы Дэднер #nataszadeddner

Канцэрт #MusicForBelarus

Падрабязная інфармацыя

Выстава

Артыкул у нямецкай газэце faz.net над назвай ”Рэпрэссіі ў Беларусі: Дыктатар, які не спыняецца нават перад дзецьмі” ад 03.06.2002 натхніў канцэптуальную мастачку Наташу Дэднер на мастацкую візуалізацыю гэтай тэмы. Яе асабліва ўразіла сьмерць 18-ці-гадовага Зьміцера Стахоўскага, які скокнуў са шматпавярховага будынку, каб пазьбегнуць турэмнага зьняволеньня.

Наташа Дэднер апрацоўвае ў сваёй творчасьці паводзіны чалавека й іх вынікі. Дэднер распрацавала для выставы дзьве відэаінсталяцыі. Іх дапаўняюць беларускамоўныя галасы, якія дэманструюць неверагодна моцную салідарнасьць сярод беларусаў. Акрамя таго можна ўбачыць чорна-белыя фатаграфіі вялікага фармату, карціны й інсталяцыі.

#videoart #contemporaryart #conceptualart #kunstausstellung #artexhibition #installationart #installation #politischekunst #gesellschaftskritik #freiheit #freedom #solidarity #solidarität #nataszadeddner #politicalart #socialcriticizm #konzeptkunst

Акцыя салідарнасьці й паэтычная імпрэза, прысьвечаныя Ночы расстраляных паэтаў (29.10.1937) у Беларусі й ахвярам лукашенкаўскага рэжыму.

#kurapaty #Ночпаэтаў

29-30-га кастрычніка 1937-га года адбылася самая чорная ноч у гісторыі Беларусі. У сутарэньнях менскай турмы НКУС былi расстраляныя больш за 100 беларускіх навукоўцаў, дзеячоў культуры й грамадства, пісьменьнікаў і паэтаў.

Прайшло 84 гады, а наступствы гэтай трагедыі дагэтуль баляць незагойнай ранай у грамадстве. Бо рэжым Лукашэнкi гэта ня толькі вынік, але й сучасны рэтранслятар анты-беларускай палітыкі сталінскіх часоў.

У праграме:

– прамова аб рэпрэсіях 1930-х і 2020-х гадоў на Беларусі

– вершы паэтаў-ахвяраў сталінскага й лукашэнкаўскага рэжымаў на беларускай і нямецкай мовах

– песьні на вершы рэпрэсаваных паэтаў.

Урачыстае закрыцьце выставы мастачкі Natasza Deddner “Art is resistance – upshot l” і канцэрт #MusicForBelarus

Праз выставу Наташа Дэднер скантактавалася зь беларускай дыяспарай, што надало ўсяму праекту вельмі моцную дынаміку. Да праекта Дэднер далучыліся музыкі з руху #MusicForBelarus, якія ладзяць канцэрты для збору ахвяраваньняў для палітвязьняў і іх сем’яў, а таксама прамоўцы, якія чытаюць лекцыі пра Беларусь, яе гісторыю, культуру й палітычныя праблемы.

У праграме:

– прамовы Наташы Дэднер і прадстаўнікоў беларускай дыяспары

– прэзэнтацыя студэнцкага праeкту Ўнівэрсітэту прыкладных навук Дортмунда пад кіраўніцтвам Уда Мілбрэта (Udo Milbret)

– канцэрт #MusicForBelarus: беларускія народныя песьні, «Балеро» Марыса Равэля, песьні сучаснага беларускага пратэстнага руху

– урывак з радыёперадачы пра беларускую дыяспару з каментарамі аўтаркі Каці Арцёменка, журналісткі й прафэсаркі журналістыцы.

Студэнцкі праект Унівэрсітэту прыкладных навук Дортмунда (University of Applied Sciences/FH Dortmund) пад кіраўніцтвам Уда Мілбрэта (Udo Milbret)

У летнім сэмэстры 2021-га году студэнты факультэта камунікацыйнага дызайну, кіно й фатаграфіі Дортмундскага ўнівэрсітэту прыкладных навук працавалі над тэмай Беларусі й беларусаў, якія жывуць у Паўночным Рэйне-Вэстфаліі (ПРВ). У выніку былі створаныя розныя праекты з графікай, ілюстрацыямі, фатаграфіямі й гісторыямі з ПРВ. Гэтыя артыкулы публікуюцца ў газэце, на сайце й у Instagram.

Jede_r Veranstalter_in einer Demonstration, einer Ausstellung, eines Konzerts und einer anderen Aktion zur Unterstützung eines freien Belaruses hat die Möglichkeit, Informationen über diese Veranstaltung auf unserer Website zu veröffentlichen, unabhängig davon, ob er oder sie ein Mitglied des Vereins ist. Unser Ziel ist es, maximale Aufmerksamkeit auf alle Veranstaltungen zu lenken, auch von Seiten der deutschen Gesellschaft. In jeder Ankündigung werden die Organisator_innen angegeben, ihre Kontaktdaten (Konten in sozialen Netzwerken) sowie ein Link zur Veranstaltung. Um eine Veranstaltung auszurichten, schreiben Sie einfach eine E-Mail an contact@razam.de und geben Sie im Betreff „Termine“ an!