Veranstaltungskalender

Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Прэм’ера фільма “7 шляхоў”

29. кастрычніка / 19:00 20:30 CEST

Хто гэтыя людзі, якія збіраюцца пад бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчах гарадоў свету? Мы пагаварылі з дваццаццю беларусамі, якія ў розны час і з розных абставінаў пакінулі радзіму, але засталіся з ёй у думках і ў сэрцы. Так атрымаўся фільм “7 шляхоў”.

Здымка праходзіла ў 2021 годзе ў Варшаве, Берліне і Кіеве. Іронія лёсу ў тым, што за час стварэння фільма ўлады Беларусі закрылі мінскі карпункт Еўрарадыё і мы самі апынуліся ў статусе мігрантаў.

Сярод нашых суразмоўцаў людзі рознага ўзросту і прафесій. Ёсць і мігранты са стажам — і тыя, хто выехаў пасля выбараў 2020-га. Што імі рухае цяпер? Пра якую Беларусь яны мараць? Ці плануюць вяртацца? Як рэагуюць на БЧБ-актыўнасць грамадзяне гарадоў, якія “прымаюць”?

Адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў фільме “7 шляхоў”. Прэм’ера — 29 кастрычніка а 20-й гадзіне на ютуб-канале Еўрарадыё: https://www.youtube.com/c/EuroradioLive

Праект фінансуецца Фондам польска-нямецкага супрацоўніцтва са сродкаў Міністэрства замежных спраў Германіі.

#CivilSocietyCooperation#razam

Jede_r Veranstalter_in einer Demonstration, einer Ausstellung, eines Konzerts und einer anderen Aktion zur Unterstützung eines freien Belaruses hat die Möglichkeit, Informationen über diese Veranstaltung auf unserer Website zu veröffentlichen, unabhängig davon, ob er oder sie ein Mitglied des Vereins ist. Unser Ziel ist es, maximale Aufmerksamkeit auf alle Veranstaltungen zu lenken, auch von Seiten der deutschen Gesellschaft. In jeder Ankündigung werden die Organisator_innen angegeben, ihre Kontaktdaten (Konten in sozialen Netzwerken) sowie ein Link zur Veranstaltung. Um eine Veranstaltung auszurichten, schreiben Sie einfach eine E-Mail an contact@razam.de und geben Sie im Betreff „Termine“ an!