Veranstaltungskalender

Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай

2. сакавіка, 2021 / 18:00 19:00 CET

Анлайн дыскусія

Мы сардэчна запрашаем Вас на трэцюю дыскусію з серыі “Listen to the East!”. “Listen to the East!” гэта новая серы анлайн дыскусій ад Рэновабіс, акцыя салідарнасці нямецкіх каталікоў з людзьмі цэнтральнай і усходняй Еўропы, і Каталіцкай акадэміяй у Берліне.

Пасля прэзідэнцкіх выбраў 9 жніўня 2020 года, вынікі якіх шматгадовы трымальнік улады Аляксандр Лукашэнка сфальсіфікаваў на сваю карысць, у Беларусі паўстаў шырокі народны рух. Людзі па ўсёй краіне выходзяць на вуліцы, патрабуюць свабодных і сумленных выбараў і настойваюць, каб Лукашэнка сышоў. Пратэсты, якія працягваюцца і надалей, брутальна падаўляюцца, шмат апазіцыйных палітыкаў пакінулі краіну. У гэтым цяжкім становішчы спрабуе праваслаўная царква і каталіцкі касцёл заклікаць да дыялогу, пакуль без вялікага поспеху.

Кандыдат багаслоўя Алена Альшанская, постдактаральны даследчык у рабочым коле усходнееўрапейскай гісторыі Універсітэта Іогана Гутэнберга ў Манцы, і Кандыдат багаслоўя Яўгенія Даніловіч, старэйшы акадэмічны дарадчык на семінары практычнай тэалогіі Евангелічнага тэалагічнага факультэта Універсітэта Мюнстэра, падзеляцца сваім меркаваннем наконт актуальнага стану ў Беларусі з асаблівым фокусам на хрысціянскіх цэрквах. Мадэрацыю будзе праводзіць рэдактар OWEP прафесар Томас Брэмер, прафесар экуменізму, даследвання усходніх цэркваў і мірных працэсаў на Каталіцкім тэалагічным факультэце Універсітэта Мюнстэра.

Мерапрыемства будзе праходзіць на нямецкай мове. Удзельнікі будуць мець магчымасць задаваць пытанні ў чаце, якія будуць агучаны ў апошняй частцы мерапрыемства.

Мерапрыемства будзе ажыццяўляцца на платформе Zoom. Для удзелу неабходна падаць заяўку да панядзелка 1 сакавіка. Калі ласка, рэгіструйцеся праз дасыланне свайго імя, прозвішча і адрасу электроннай паштовай скрыні на адрас information@katholische-akademie-berlin.de з тэмай лісту “Anmeldung Belarus“.

Пасля вашай рэгістрацыі вы атрымаеце 1 сакавіка электронны ліст са спасылкай, з дапамогай якой вы зможаце далучыцца да мерапрыемства анлайн, а таксама тэхнічныя прадпісанні для Zoom-канферэнцыі.

Мы будзем радыя вашаму ўдзелу.

Датычна мерапрыемства таксама выданне нумару 1/2021 часопісу OST-WEST Еўрапейскія перспектывы з акцэнтам на “Беларусь – краіна узрушэння”. Па спасылцы www.owep.de знаходзіцца падрабязныя звесткі пра нумар.

Рэновабіс, акцыя салідарнасці нямецкіх каталікоў з людзьмі цэнтральнай і усходняй Еўропы

View Organizer Website

Каталіцкая акадэмія ў Берліне

View Organizer Website

Jede_r Veranstalter_in einer Demonstration, einer Ausstellung, eines Konzerts und einer anderen Aktion zur Unterstützung eines freien Belaruses hat die Möglichkeit, Informationen über diese Veranstaltung auf unserer Website zu veröffentlichen, unabhängig davon, ob er oder sie ein Mitglied des Vereins ist. Unser Ziel ist es, maximale Aufmerksamkeit auf alle Veranstaltungen zu lenken, auch von Seiten der deutschen Gesellschaft. In jeder Ankündigung werden die Organisator_innen angegeben, ihre Kontaktdaten (Konten in sozialen Netzwerken) sowie ein Link zur Veranstaltung. Um eine Veranstaltung auszurichten, schreiben Sie einfach eine E-Mail an contact@razam.de und geben Sie im Betreff „Termine“ an!