Дапамога ўцекачам ва Ўкраіне

Дапамога беларускім уцекачам

У сувязі з тым што колькасць людзей, вымушаных пакінуць Беларусь па прычыне перасьледаў, за апошнія месяцы значна павялічылася, згуртаваньне «Razam e.V.» стварыла працоўную групу «Дапамога беларускім уцекачам». Найважнейшым кірункам нашай працы ў цяперашні момант з’яўляецца дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне.


Сітуацыя ва Ўкраіне

З прычыны адсутнасьці візавага рэжыму і моўнага бар’еру, Ўкраіна стала важным пунктам прызначэньня для беларускіх грамадзянаў, што мусілі з’ехаць з радзімы. Шмат хто з гэтых людзей быў змушаны бегчы паспехам, праз гэта яны пазбаўленыя сродкаў да існаваньня й ня маюць магчымасьці хутка ўладкавацца на працу. Вялікая частка з іх імкнецца цягам месяца атрымаць гуманітарную візу ў Польшчу, ці Літву й пакідае Ўкраіну.

Бо ва Ўкраіне няма лагераў, што з’яўляюцца месцам першага знаходжаньня беларускіх уцекачоў (як у Польшчы ці Літве), забеспячэньне іх усім патрэбным для жыцьця кладзецца часцяком на плечы валантэраў. Асабліва вострае пытаньне часовага жытла, якім трэба тэрмінова забясьпечыць толькі што прыбылых. Шмат хто з ужо заселеных уцекачоў востра мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвага становішча.


Як мы дапамагаем

Падчас выбару праекта мы арыентаваліся на пакрыцьцё самых асноўных патрэб уцекачоў. А гэтым, бясспрэчна, з’яўляецца жытло. Важнымі крытэрамі ў выбары жытла для нас з’яўляюцца ня толькі цана й наяўнасьць прымальных умоваў для жыцьця (гл. FAQ). Засяленьне ўцекачоў (улучаючы пошук жытла) павінна быць па сіле валянтэрскім групам, што дапамагаюць уцекачам На сёньняшні дзень толькі беларуская дыяспара Кіева актыўна займаецца пытаньнямі ўцекачоў. Гэта адна з прычынаў, чаму ўцекачы, якія якія церпяць нястачу, едуць менавіта ў Кіеў (гл. FAQ).

У цяперашні момант мы разглядаем некалькі варыянтаў найму часовага жытла. Адным з прымальных варыянтаў з’яўляецца арэнда пакояў на некалькі чалавек у хостэле (гл. FAQ). Улічваючы сітуацыю з COVID-19, мы плянуем засяляць у пакоі максімум да 4-х чалавек. Магчымы варыянт найму жытла праз анлайн рэсурсы.

Арэнда кватэр на «прыватным рынку» жытла не разглядаецца намі, у звязку з бракам магчымасьці пераліку грошай з-за мяжы і забеспячэньня празрыстасці. Апошні варыянт мае быць толькі ў выпадку індывідуальнай (адраснай) дапамогі ад асобы да асобы (гл. FAQ).
Мы не маем намер назапашваць сродкі, а будзем засяляць людзей, як толькі зьбярэцца патрэбная дзеля аплаты месца сума. Колькасць забясьпечаных жытлом людзей будзе залежаць у выніковым рахунку ад посьпеху дадзенага праекта.

Абнаўленне 29.12.2020

Улічваючы наш першы досвед працы па праекце і сітуацыю, якая склалася ў беларускіх уцекачоў ва Ўкраіне, мы прынялі рашэнне пашырыць спектр нашай дапамогі, дапоўніўшы яго прадастаўленнем сертыфікатаў на куплю прадуктаў харчавання, аплатай тэрміновых медыцынскіх расходаў, а таксама аплатай іншых апраўданых выдаткаў.


Каму мы дапамагаем

На сёньняшні дзень ў сьпісе беларускіх уцекачоў, што маюць патрэбу ў жытле, пададзеным нашым партнэрам “Free Belarus Center”, прысутнічаюць: студэнты, што падпалі пад пераслед, шматдзетныя сем’і з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі, завадскія працоўныя, якія апынуліся пад крымінальным пераследам пасля далучэньня да страйку. Мы аддаём перавагу сем’ям з дзецьмі і людзям з праблемамі са здароўем.

Мы дапамагаем толькі людзям, якія прайшлі верыфікацыю нашых украінскіх партнэраў.


Партнэры праекта

Нашымі партнэрамі ва Ўкраіне з’яўляюцца

Гэтыя арганізацыя зьмесцаваны ў Кіеве. Задача нашых партнэраў ва праекце – верыфікацыя і суправод уцекачоў, а таксама пошук прымальнага па ўмовах і цане жытла.

  • Трэцім партнэрам нашага праекта з’яўляецца фонд ВySol.

Да 26.02.21 згуртаваньне «Razam e.V.» не валодала актыўным банкаўскім рахункам для збору ахвяраваньняў для гэтага праекта. Гэту праблему вырашыла адкрыццё мэтавага рахунка ВySol (адмысловы рахунак для дапамогі беларускім уцекачам ва Ўкраіне). З 26.02.21 усе ахвяраванні павінны быць пераведзены напрамую на рахунак «Razam e.V.»


Бюджэт праекта

Улічваючы індывідуальнасць кожнага выпадку, мы разглядаем розныя варыянты засяленьня. На сёньняшні дзень мы можам назваць толькі прыблізныя цэны ў хостэлах, што адпавядаюць нашым крытэрам (гл. FAQ). Пошукі новых больш выгадных варыянтаў жылля працягваюцца!

Кошт месца ў пакоі на чацвярых у хостеле:

чал./тыдзень: ад 23 Эўра да 43 Эўра

чал/4 тыдні: ад 90 Эўра да 170 Эўра


Як ахвяраваць грошы?


Банкаўскі рахунак:

Атрымальнік: Belarusische Gemeinschaft «RAZAM» e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC/SWIFT: GENODEM1GLS Прызначэньне платы: UkrRefHelp

Адчыніце ў банкаўскім дадатку

Paypal, далучаны да гэтага рахунка:


Справаздача


Навiны праекта