Наглядальная рада BySol

Да нас звярнуўся фонд BySol па дапамогу ў пошуку асобы з беларускай дыяспары ў Германіі, якая прыме ўдзел ў абмеркаванні змен у статуце і фармаванні назіральнай рады фонду BySol. Для гэтых мэтаў BySol зараз шукае 5-7 чалавек з беларускіх дыяспар розных краін. У далейшым, назіральная рада будзе складацца з большай колькасці людзей (магчыма парадку 30).

Мы абмеркавалі гэта на афіцыйным паседжанні пашыранай рады RAZAM і 6 галасамі з 7 прысутных ухвалілі наступную форму дапамогі:

  1. У выбары такога кандыдату павінна удзельнічаць не толькі суполка RAZAM, але і ўсе жадаючыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Германіі. RAZAM дапаможа ў арганізацыі выбараў, прыёме заявак кандыдатаў і публікацыі інфармацыі пра выбары.
  2. Чалавек які прапануе сябе ў кандыдаты павінен таксама быць не выпадковай персонай, але таксама карыстацца даверам дыяспары, таму мы выбралі наступную форму заяўкі ў кандыдаты:
        а) кандыдат прадстаўляе сваё поўнае імя і прозвішча, а таксама кантактныя дадзеныя камандзе верыфекацыі;
        б) кандыдат прадстаўляе інфармацыю пра часавыя рэсурсы якія мае, каб займацца вышэйназванай дзейнасцю;
        в) кандыдат прадстаўляе якімі кампетэнцыямі (не абавязкова прафесійнымі), ён валодае ў юрыдычнай, фінансавай ці бухгалтарска-назіральнай сферы;
        г) кандыдат прадстаўляе кароткі матывацыйны тэкст, чаму ён кандыдуе;
        д) кандыдат прадстаўляе спіс з 3 (трох) даручыцеляў з беларускай дыяспары ў Германіі, якія актыўна ўдзельнічаюць ў дзейнасці дыяспары (удзельнічаюць і дапамагаюць ў арганізацыі акцый, складаюць петыцыі, актыўныя члены зарэгістраваных ці рэгіструемых суполак, ці займаюцца іншай падтрымкай Беларусі ў Германіі і гэта можна верыфіцыраваць), для публікацыі поўныя імёны і прозвішчы і від дзейнасці, а для каманды верыфікатараў і кантактныя дадзеныя.
  3. На збор заявак ў кандыдаты ёсць 7 дзён, апошні дзень прыёму заявак 6 студзеня 2021 г.