Veranstaltungskalender

Lade Veranstaltungen

« Alle Veranstaltungen

  • Diese Veranstaltung hat bereits stattgefunden.

Берлiн: Прэзентацыя кнiгi „Беларуская нацыянальная iдэя на маршы“

20. Mai / 19:00

Першая афіцыйная прэзентацыя другога тому кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі — “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы”. Як і ў выпадку з першай кнігай, аўтарства рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова.

У новай кнізе сабраныя 100 інтэрв’ю, якія запісваліся са жніўня 2020 года па снежань 2021-га. І большасць размоў былі запісаныя ў Мінску. Але ў ліпені 2021 аўтары праграмы “Ідэя Х” былі вымушаныя з’ехаць у Варшаву, дзе і завяршалі працу над кнігай. Кнігай, дзе сабраныя развагі людзей пра нашу з вамі рэчаіснасць і нашыя мары пра будучыню нас як народа і нашай любімай Айчыны.

Такім чынам, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” была выдадзеная ў Польшчы. Але гэта азначае, што мы працягваем працаваць на карысць Беларусі. Каб перамены, якіх мы ўсе так чакаем, надыйшлі як мага хутчэй.

Сярод суразмоўцаў і герояў кнігі Ніна Багінская і Святлана Алексіевіч, Святлана Ціханоўская і ксёндз Вячаслаў Барок, Уладзімір Някляеў і Віктар Марціновіч, Мікалай Халезін і Фелікс Аксёнцаў, Саша Феліпенка і Аляксандр Памідораў. І шмат-шмат хто яшчэ!

У прэзентацыі прымуць удзел Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, лідарка гурта KRIWI Вераніка Круглова, якая парадуе гасцей спевамі, гісторык ды палітчны аглядальнік Аляксандр Фрыдман і рэжысёр, аўтар нашумелага фільма COURAGE Аляксей Палуян.

Потым будуць прэзентацыі ў Тбілісі, Варшаве, Кракаве і Вільні. Мерапрыемства арганізавана ў партнёрстве з беларускім грамадска-культурным згуртаваннем RAZAM e.V. і Pilecki-Institut.

Уваход вольны, але папярэдняя рэгістрацыя абавязковая – https://t.ly/LBd9.

Euroradio und RAZAM e.V.

Pilecki-Institut

Pariser Platz 4A
Berlin, 10117
Google Karte anzeigen

Jede_r Veranstalter_in einer Demonstration, einer Ausstellung, eines Konzerts und einer anderen Aktion zur Unterstützung eines freien Belaruses hat die Möglichkeit, Informationen über diese Veranstaltung auf unserer Website zu veröffentlichen, unabhängig davon, ob er oder sie ein Mitglied des Vereins ist. Unser Ziel ist es, maximale Aufmerksamkeit auf alle Veranstaltungen zu lenken, auch von Seiten der deutschen Gesellschaft. In jeder Ankündigung werden die Organisator_innen angegeben, ihre Kontaktdaten (Konten in sozialen Netzwerken) sowie ein Link zur Veranstaltung. Um eine Veranstaltung auszurichten, schreiben Sie einfach eine E-Mail an events@razam.de und geben Sie im Betreff „Termine“ an!