Вакансія: шукаем супрацоўніка/-цу ў сферы SMM-Management

Beitrag vom 30. July 2024

Каманда Фестывалю беларускай культуры ў Мюнхене Minsk x Minga шукае на перыяд са жніўня да снежня 2024 супрацоўніка/-цу ў сферы SMM-Management.

Вашыя задачы:
●Стратэгічнае планаванне камунікацыі ў сацыяльных сетках
фестывалю;
●Рэгулярнае стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак фестывалю
(Instagram, Facebook);
●Прыцягненне новых карыстальнікаў і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй;
●Данясенне місіі, ідэй і каштоўнасцяў фестывалю.Мы прапануем:
●Афіцыйную аплату працы на ганарарнай аснове;
●Гнуткі графік;
●Цікавую разнастайную працу ў культурнай сферы.


Ваш профіль:
●Досвед у сферы SMM;
●Стратэгічнае мысленне;
●Здольнасць да самастойнай рэгулярнай працы;
●Выдатнае веданне беларускай мовы (веданне нямецкай мовы пажадана).

Калі Вы зацікаўленыя гэтай прапановай, звярніцеся да каардынатаркі фестывалю Хрысціны Дарапей па адрасе k.darapei@razam.de (cc: i.valitskaya@razam.de ) для высвятлення далейшых дэталяў.