Рада згуртаваньня RAZAM

Дзейная рада й сябры пашыранай рады (асэсары) былі абраныя 21 лютага 2023 г.

Юлія Салаўёва

1 старшыня, Бэрлін/ Брэмен

Юлія з’яўляецца сяброўкай рады RAZAM з кастрычніка 2020-га году. У Брэмэне яна была сузаснавальніцай “Камітэта салідарнасьці Беларусь”.

Як культуроляг Юлія актыўна працуе ў галіне міжнароднага ўнівэрсітэцкага супрацоўніцтва, у тым ліку ў якасьці каардынатаркі праграмы Erasmus.

Для Юліі працяг нашых праграм дапамогі ахвярам рэпрэсій гэтак жа важны, як і далейшае разьвіцьцё нашага згуртаваньня.

  • Праграмы дапамогі

  • Разьвіцьцё згуртаваньня

  • Фандрайзінг

Марыя Рудзь

2 старшыня, Берлін

Марыя родам зь Менску, дзе яна вывучала фармацэўтычную хімію. У Нямеччыне, пасьля “Добраахвотнага Экалягічнага Году”, яна атрымала ступень магістра ў галіне “Адукацыі для ўстойлівага развіцьця”.

Ад 2013 года Марыя працуе ў сферы НДА й займаецца пытаньнямі аховы навакольнага асяроддзя й правоў жанчын у Беларусі. У RAZAM яна адказвае за праект па прадастаўленьні прытулку ад пачатку 2023 года.

  • Адукацыя й экспертыза па Беларусі

  • Абарона інтарэсаў Беларусаў у Германіі і нэтворкінг

  • Валянтэры й павышэньне кваліфікацыі

Яўген Федаровіч

скарбнік, Бэрлін

Яўген вучыўся на юрыста ў Менску, спецыялізуючыся на падатковым праве. Пасьля “Добраахвотнага Сацыяльнага Года” ў Германіі ён атрымаў ступень у галіне дзелавога адміністраваньня ў Патсдаме й спецыялізаваўся на бухгалтэрыі.

Яўген з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў згуртаваньня RAZAM. Другі год запар ён адказвае за фінансавы кантроль у якасьці скарбніка. Але й шматлікія імпрэзы й канцэрты RAZAM Berlin былі б немагчымыя без удзелу Яўгена!

  • Фінансавы маніторынг

  • Арт-праекты й Iмпрэзы ў Берліне

Пашыраная рада

Лена Боррыс

асэсарка, Лейпцыг

Лена вырасла ў Гомелі й ужо больш за 20 гадоў жыве ў Германіі. Яе досьвед у кіраваньні бізнэсам вельмі важны для нашага згуртаваньня, якое працуе па ўсёй Нямеччыне.

Дзякуючы Лене мы змаглі падаць некалькі пасьпяховых заявак на фінансаваньне праектаў. У прыватнасьці, яна ўдзельнічае ў далейшым разьвіцьці праекту MERKAMAT, які заснаваны на папулярнай у Нямеччыне праграме Wahl-O-Mat. Яна дазваляе выбаршчыкам азнаёміцца з пазыцыямі розных партыяў. Плянуецца развіць MERKAMAT як платформу для палітычнай адукацыі.

  • Фандрайзінг

  • Разьвіцьцё згуртаваньня

PD др. Дзмітрый Чыгрын

асэсар, Вітэн (Паўночны Рэйн-Вестфалія)

Дзьмітрый пераехаў у Германію 25 гадоў таму пасьля заканчэньня факультэта тэарэтычнай фізікі БДУ ў Менску й пасьпяхова завяршыў тут сваю хабілітацыю ў 2014 годзе. Сёньня ён з’яўляецца прыват-дацэнтам унівэрсітэта RWTH Aachen.

Для Дзьмітрыя дыяспара мае вялікае значэньне для захаваньня беларускай ідэнтычнасьці праз мову й культуру.

  • Беларуская мова

Яўгенія Гукава

асэсарка, Вітэн (Паўночны Рэйн-Вестфалія)

Яўгенія родам з Віцебску й жыве ў Нямеччыне ўжо больш за 20 гадоў. Спачатку яна працавала выкладчыкам нямецкай мовы як замежнай і другой мовы ў сферы адукацыі дарослых, а зараз працуе ў галіне распрацоўкі тэстаў і забеспячэньня якасьці.

Яе галоўная тэма? Беларуская мова й літаратура!

  • Беларуская мова

  • Разьвіцьцё згуртаваньня

  • Сувязі з грамадскасьцю й камунікацыя

Алесь Маісеенка

асэсар, Вайсэнбург (Баварыя)

Алесь вырас у Нямеччыне, і на яго моцна паўплывала гісторыя ягоных бацькоў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь у дзевяностыя гады з-за сваёй палітычнай дзейнасьці.

Ад красавіка 2021 года Алесь з’яўляецца сябрам пашыранай рады, надае падтрымку бежанцам зь Беларусі й дапамагае кіраваць каналямі сацыяльных сетак і вэб-сайтам RAZAM. Атрымаўшы ступень бакалаўра ў галіне палітыкі, Алесь плянуе паступіць у магістратуру.

  • Сувязі з грамадскасьцю й камунікацыя

  • Фандрайзінг

Іна Валіцкая

асэсарка, Мюнхен

Іна родам з Воршы. Яна працуе параюрыстам па патэнтных пытаньнях і перакладчыкам. Ад 2020-га году Іна з’яўляецца адным з самых актыўных сябраў RAZAM у Баварыі.

У 2022 годзе Іна разам з Крысцінай Дарапей арганізавала першы беларускі культурніцкі фэстываль Minsk x Minga.

  • Мастацтва й культура

  • Адукацыя й экспертыза па беларусі

Алесь Майсеенка