Каманда RAZAM Help дапамагае беларус(к)ам, якія пацярпелі ад рэпрэсый. Ініцыятыва мае выключна грамадзка-карысныя мэты, не займаецца камэрцыйнай дзейнасьцю й кіруецца найперш нямецкім заканадаўствам.

І галоўнае: Вам ня трэба плаціць за нашыя паслугі!

Мы ня можам і ня будзем прымаць рашэньні за Вас, але мы пастараемся максымальна аб’ёмна пракансультаваць Вас аб наяўных магчымасьцях у кожным канкрэтным выпадку й пастараемся па магчымасьці пасрэднічаць паміж Вамі й нямецкімі афіцыйнымі ўстановамі.

Мы не зьяўляемся прадстаўнікамі нямецкіх ці беларускіх уладных структураў. Каманда можа ўплываць на афіцыйныя рашэньні нямецкіх уладаў толькі апасродкавана.

RAZAM Help

Гэтая ініцыятыва дапамагае беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій і шукаюць прытулку ў Нямеччыне.

Калі ласка, падтрымайце
RAZAM Help сваім ахвяраваньнем:

Што чакае ўцекачоў у Нямеччыне?

Асобы, якія заехалі ў Нямеччыну па гуманітарнай альбо шэнгенскай візе, могуць прэтэндаваць на атрыманьне міграцыйнага статусу. Пры гэтым яны атрымліваюць ад дзяржавы матэрыяльную падтрымку, харчаваньне й жытло. Аднак трэба ўлічваць, што гэта вельмі доўгі й складаны працэс, які можа заняць да году й нават болей. Асабліва на першую пару даводзіцца сутыкацца са шматлікімі складанымі сытуацыямі.

Умовы жыцьця ў лагерах уцекачоў часта вельмі простыя й спартанскія (сумеснае пражываньне), даводзіцца праходзіць шэраг сумоўяў. Тыя ўцекачы, якія валодаюць замежнымі мовамі (нямецкай ці ангельскай) і маюць добрыя шанцы знайсьці працу, могуць зьвярнуцца па дазвол да працы.

Iнфармацыя для ўцекачоў

  1. для грамадзян(ак) Беларусі й Украіны, вымушаных зьбегчы ад вайны ва Ўкраіне
  2. аконнае знаходжаньне ў Нямеччыне для грамадзян(ак) Беларусі, вымушаных уцячы зь Беларусі
  3. прыезд у Нямеччыну на вучобу ці працу

Якога кшталту кансультацыі мы прапануем?

Кансультацыя праводзіцца спэцыяліст(к)амі, якія прайшлі курс навучаньня ў галіне міграцыйнага права ў рамках § 6 RDG Unentgeltlіche Rechtsdіenstleіstungen пад кіраўніцтвам адваката.

У тэрміновых сытуацыях (заўв.: адмова ў падачы на прытулак) мы можам дапамагчы вам з пошукам адваката й у пэўных выпадках дапамагчы з аплатай.

КАМАНДА RAZAM-HELP:

  • спэцыялістка па міграцыйным праве/дыплямаваны юрыст

  • спэцыялістка па міграцыйным праве

  • праектная мэнеджэрка

  • спэцыяліст па камунікацыі зь нямецкімі ведамствамі

  • тры валянтэры

Легалізацыя ў Нямеччыне

  • Легалізацыя для ўцекачоў/уцекачак ад вайны ва Ўкраіне
  • Узьяднаньне сям’і
  • Пашпарты замежніка (Reіseausweіs für Ausländer)
  • Дапамога ў складаньні запытаў і камунікацыі зь нямецкімі ўстановамі

Атрыманьне міжнароднай абароны ў Нямеччыне

  • Каардынацыя па прыезьдзе
  • Дэталёвы разгляд і аналіз сытуацыі разам з заяўнікам ці заяўніцай
  • Пры немагчымасьці атрыманьня дапамогі ад сацыяльных службаў, забесьпячэньне рэчамі першай неабходнасьці
  • Дапамога з камунікацыяй зь міграцыйнымі й сацыяльнымі службамі
  • Тлумачэньне працэсу праходжаньня сумоўя
  • Дублінская канвэнцыя
  • Дазвол да працы падчас падачы на прытулак

Візавыя пытаньні

  • Кансультацыя пры атрыманьні гуманітарнай візы
  • У тэрміновых выпадках дапамога ў прысьпяшэньні апрацоўкі заяўкі
  • Пры неабходнасьці, камунікацыя зь нямецкімі пасольствамі ў Беларусі й за мяжой

ЭТАПЫ АПРАЦОЎКІ ВАШАЙ ЗАЯЎКІ

  • Напішыце нам на адрас help@razam.de
  • Апішыце, калі ласка, Вашу сытуацыю й дапамогу, якая Вам неабходна.
  • З Вамі зьвяжуцца нашы валянтэры й пры неабходнасьці дэталёвай кансультацыі папросяць Вас запоўніць анкету* і падпісаць дакумэнт аб згодзе на апрацоўку асабістых даных.**

*Анкета/ ** Дакумэнт аб згодзе на апрацоўку асабістых дадзеных;
Без Вашага дазволу на апрацоўку асабістых дадзеных, мы ня можам прыступіць да апрацоўкі Вашага выпадку. Гэтыя дадзеныя неабходныя для таго, каб адмысловец ці адмыслоўца маглі па істоце ацаніць Вашу справу й расьпісаць Вам магчымыя далягляды.
Усе дадзеныя захоўваюцца й апрацоўваюцца ў адпаведнасьці з Агульным рэглямэнтам ЕС аб абароне даных (DSGVO) і нямецкім заканадаўствам аб абароне даных, у прыватнасьці, Фэдэральным законам аб абароне даных (BDSG). Больш падрабязна Вы можаце прачытаць у самім дакумэнце.
Дадзеныя выдаляюцца аўтаматычна праз 6 месяцаў пасьля заканчэньня справы. Вы таксама можаце ў любы момант запатрабаваць выдаліць Вашыя дадзеныя, напісаўшы навырмальны ліст на help@razam.de
Усе ўдзельнікі й удзельніцы нашай каманды, якія апрацоўваюць Вашыя дадзеныя, прайшлі праверку й інструктаж і падпісалі дакумэнт аб неразгалошваньні асабістых дадзеных.
Увага: Перадача вашага выпадку спэцыялісту ажыцьцявіцца толькі пры наяўнасьці анкеты й дакумэнта аб згодзе на апрацоўку асабістых даных у запоўненым і падпісаным выглядзе.
Мы разумеем, што часам узьнікаюць тэхнічныя складанасьці. Таму калі пры запаўненьні ў вас узьнікнуць дадатковыя пытаньні, паведаміце аб гэтых цяжкасьцях нам, мы дапаможам вам з запаўненьнем.

Сумесна з адвакатам спэцыяліст(ка) азнаёміцца з Вашай анкетай і зьвяжацца з Вамі для далейшага пляна дзеяньняў.

У ЯКІХ ВЫПАДКАХ МЫ МОЖАМ СПЫНІЦЬ АКАЗВАЦЬ ДАПАМОГУ

Каманда RAZAM Help заўжды імкнецца быць на баку кожнай і кожнага, хто да нас зьвяртаецца па дапамогу. Мы таксама лічым, што неабходна паважаць адзін аднаго й выконваць законы краіны, якая прымае ўцекачоў.

Рашэньне аб спыненьні супрацоўніцтва прымаецца камандай RAZAM Help сумесна са старшынямі рады RAZAM e.V., калі:

  1. Вас выкрылі ў хлусьні, утойваньні якoй-небудзь інфармацыі пра Вас ці Вашых асабістых дадзеных, важных для ходу справы. Вы павінны разумець, што ў выпадку, калі мы прадстаўляем Вашы інтарэсы перад афіцыйнымі органамі Нямеччыны, хлусьня, якая выявілася, стане ня толькі падставай адмовіць у дапамозе асабіста Вам, але й можа падарваць давер да нас як арганізацыі, а, значыць, адаб’ецца на тым, як будзе аказвацца дапамога астатнім нашым падапечным.
  2. Вы парушаеце нямецкія законы ці спрабуеце іх абысьці (напрыклад: нелегальная праца).
  3. Вы выказваеце непавагу да іншых нацыянальнасьцяў і культур, якія пражываюць у Нямеччыне.
  4. Вы праяўляеце адкрытую нецярпімасьць і агрэсыю да прадстаўнікоў меншасьцяў (напрыклад, LGBTK*)
  5. Вы праяўляеце агрэсыю й непавагу да навакольных, напрыклад, да валянтэраў і валянтэрак, якія працуюць з Вамі.

НАВІНЫ ПРАЕКТА

Projektnachrichten

маеце пытаньні? напішыце нам

Напішыце нам: