Гісторыя

Лягатып RAZAM складаецца зь некалькіх частак: Беларускае слова RAZAM («разам») увасабляе дух лета 2020 года, калі мы заснавалі нашае згуртаваньне й Беларусь стала сымбалем мірных пратэстаў супраць дыктатуры. “DE” сымбалізуе наш (другі) дом, Германію. Прачытайце іх разам, і вы атрымаеце адрас нашага сайта, на якім мы даем інфармацыю пра Беларусь і нашае згуртаваньне.

Пра бусла, які знаходзіцца на нашым лягатыпе, ёсць уражлівая гісторыя, якую Петэр Штодтнер распавёў нам восеньню 2021-га года. Яна прыўшла яму на розум, калі ён упершыню ўбачыў наш сьцяг зь лягатыпам RAZAM. Ён быў арыштаваны ў Турцыі ў ліпені 2017-га года разам зь іншымі праваабаронцамі й амаль чатыры месяцы бязьвінна правёў у турэцкай вязьніцы.

Тады, у канцы лета 2017-га года, праз маленькае вакно сваёй камеры ён убачыў зграю буслоў, якія ляцелі ў бок аэрапорта Стамбула. На наступны дзень ён прачытаў у газэце, што гэтыя буслы перакрылі аэрапорт на некалькі гадзін.

Пра што распавядае нам гетая гiсторыя? Па-першае: буслы заўсёды лятуць разам, яны ўтвараюць надзейную супольнасьць, дзе кожны клапоціцца адно аб адным. па-другое: мірнымі сродкамі можна дасягнуць немагчымага.