Рада згуртаваньня RAZAM

Дзейная рада й сябры пашыранай рады (асэсары) былі абраныя 21 лютага 2025 г.

Марыя Рудзь

1 старшыня, Берлін

Марыя родам зь Менску, дзе яна вывучала фармацэўтычную хімію. У Нямеччыне, пасьля “Добраахвотнага Экалягічнага Году”, яна атрымала ступень магістра ў галіне “Адукацыі для ўстойлівага развіцьця”.

Ад 2013 года Марыя працуе ў сферы НДА й займаецца пытаньнямі аховы навакольнага асяроддзя й правоў жанчын у Беларусі. У RAZAM яна адказвае за праект па прадастаўленьні прытулку ад пачатку 2023 года.

  • Адукацыя й экспертыза па Беларусі

  • Абарона інтарэсаў Беларусаў у Германіі і нэтворкінг

  • Валянтэры й павышэньне кваліфікацыі

Доктарка Бэрбэль Гайдэ Уль

2 старшыня, Бэрлін

Доктарка Бэрбэль Гайдэ Уль — палітолаг. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна працавала ў рамках кароткатэрміновых і доўгатэрміновых місій для міжнародных арганізацый і няўрадавых структур у Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Яна жыве ў Берліне і працуе як незалежная кансультантка ў галіне еўрапейскай палітыкі супраць гандлю людзьмі, палітыкі бяспекі, дэмакратызацыі і абароны правоў чалавека.

  • Разьвіцьцё згуртаваньня

  • Фандрайзінг

Лена Боррыс

скарбніца, Лейпцыг

Лена вырасла ў Гомелі й ужо больш за 20 гадоў жыве ў Германіі. Яе досьвед у кіраваньні бізнэсам вельмі важны для нашага згуртаваньня, якое працуе па ўсёй Нямеччыне.

Дзякуючы Лене мы змаглі падаць некалькі пасьпяховых заявак на фінансаваньне праектаў. У прыватнасьці, яна ўдзельнічае ў далейшым разьвіцьці праекту MERKAMAT, які заснаваны на папулярнай у Нямеччыне праграме Wahl-O-Mat. Яна дазваляе выбаршчыкам азнаёміцца з пазыцыямі розных партыяў. Плянуецца развіць MERKAMAT як платформу для палітычнай адукацыі.

  • Фандрайзінг

  • Разьвіцьцё згуртаваньня

  • Праграмы дапамогі

  • Разьвіцьцё згуртаваньня

  • Фандрайзінг

Юлія Салаўёва

1 старшыня, Бэрлін/ Брэмен

Юлія з’яўляецца сяброўкай рады RAZAM з кастрычніка 2020-га году. У Брэмэне яна была сузаснавальніцай “Камітэта салідарнасьці Беларусь”.

Як культуроляг Юлія актыўна працуе ў галіне міжнароднага ўнівэрсітэцкага супрацоўніцтва, у тым ліку ў якасьці каардынатаркі праграмы Erasmus.

Для Юліі працяг нашых праграм дапамогі ахвярам рэпрэсій гэтак жа важны, як і далейшае разьвіцьцё нашага згуртаваньня.

  • Адукацыя й экспертыза па Беларусі

  • Абарона інтарэсаў Беларусаў у Германіі і нэтворкінг

  • Валянтэры й павышэньне кваліфікацыі

Марыя Рудзь

2 старшыня, Берлін