АХВЯРЫ РЭЖЫМУ
ЗЬМІЦЕР СТАХОЎСКІ
† 25.05.2021
Зьміцер Стахоўскі (нар. 31.01.2003) быў ад нараджэньня сіратой: родная маці пакінула яго ў радзільным доме. Калі хлопчыку было 8 гадоў, яго ўзяла пад апеку італьянская сям’я. Кожныя летнія і зімовыя вакацыі Зьіцер праводзіў у Італіі. Прыёмныя бацькі наведалі хлопчыка ў Мінску, апошні раз 31 студзеня на ягонае 18-годьдзе. Малады чалавек плянаваў пасьля заканчэньня школы пераехаць у Італію і хацеў стаць праграмістам. Ягоныя мары абарваліся 25 траўня 2021, калі пасьля чарговага допыту ў сьледчым камітэце малады чалавек скончыў жыцьцё самагубствам.
У ноч на 26 траўня 18-гадовы Зьміцер Стахоўскі выскачыў з 16-га паверху жылога дому ”Маяк Менск”. Раніцай на яго старонцы «Ўкантакце» зьявіўся падрыхтаваны разьвітальны ліст. У ім малады чалавек абвінаваціў у сваім адчайным кроку сьледчы камітэт. Зьміцер быў падазраваным па частцы 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі — ”Удзел у масавых беспарадках”.
“Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я бы не вырашыўся на такі жудасны ўчынак як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе”, — напісаў Зьміцер ў развітальным пасце.
Крыніца: belsat.eu, 10.06.2021
Сытуацыя ў Беларусі эмацыянальна цяжкая для многіх, і лёс тых, хто быў даведзены да самагубства, нас усіх глыбока кранае.
Калі вы дрэнна сябе адчуваеце або думаеце пра тое, каб пакончыць з сабой, паспрабуйце пагаварыць пра гэта зь іншымі людзьмі. Гэта могуць быць сябры ці сваякі. Але ёсць таксама шэраг прапаноў дапамогі ў Германіі, да якіх вы можаце зьвярнуцца, напрыклад, у службу кансультацый па тэлефоне (онлайн або па тэлефоне 0800 1110111). Некаторыя гарады таксама прапануюць пастырскую апеку на рускай мове, напрыклад Берлінская крызісная служба.