АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

ЮРЫ ЗАХАРАНКА

† 07.05.1999

Юры Захаранка (нар. 1.1.1952) уваходзіў у перадвыбарчую групу Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе. Неўзабаве пасьля перамогі на выбарах Лукашэнка прызначыў яго міністрам унутраных справаў Беларусі. Аднак хутка паміж двума палітыкамі ўзьніклі рознагалосьсі.

Захаранка страціў пасаду й стаў адным з самых вядомых апазыцыйных палітыкаў краіны. Ён плянаваў стварыць афіцэрскую лігу супраць Лукашэнкі. Аднак да гэтага так і не дайшло. Захаранка зьнік па дарозе дадому 7 траўня 1999 году.

Расьсьледаваньні Рады Эўропы прыйшлі да высновы, што ягоным выкраданьнем і забойствам займалася спэцпадразьдзяленьне МУС Беларусі. У Беларусі незалежныя расследаваньні сабатаваліся зьверху. Падазраванага, супрацоўніка МУС Беларусі, вызвалілі з-пад варты на асабістае распараджэньне Лукашэнкі. На сёньняшні дзень ніхто ня быў прыцягнуты да адказнасьці за гэтае злачынства. У сьнежні 2019 году Deutsche Welle (”Нямецкая хваля”) выпусьціла дакумэнтальны фільм, у якім былы спэцназавец распавёў, як яго атрад выкраў Захаранку й застрэліў яго ў лясным масіве.

For privacy reasons YouTube needs your permission to be loaded. For more details, please see our Datenschutzerklärung.