АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

АНДРЭЙ ЗЕЛЬЦАР

† 28.09.2021

Андрэй Зельцар (нар. 1989) працаваў IT-адмыслоўцам у кампаніі EPAM Systems. Ён не хаваў сваёй прыхільнасьці да дэмакратычнага пратэстнага руху й, напрыклад, паказваў у сваіх сацсетках бел-чырвона-белы сьцяг.

28 верасьня 2021 году некалькі супрацоўнікаў КДБ у цывільным, узброеныя да зубоў, уварваліся ў яго кватэру. Зельцар адмовіўся адчыніць дзьверы й забарыкадаваўся з жонкай. Калі сілавікі гвалтоўна адчынілі дьзверы, адбылася перастрэлка, у выніку якой загінулі Зельцар і адзін супрацоўнік КДБ. Інцыдэнт быў зьняты на відэа й КДБ, і Зельцэрам. На запісах не выяўляецца, ці прадставіліся сілавікі ўвогуле, ці назвалі падставу для штурму кватэры.

Паводле інфармацыі ByPol, ініцыятывы былых супрацоўнікаў беларускіх сілавых структураў, Зэльцар дзейнічаў у мэтах самаабароны й не парушаў беларускае заканадаўства пры перастрэлцы.

For privacy reasons YouTube needs your permission to be loaded. For more details, please see our Datenschutzerklärung.