Праект са знешнім фінансаваннем
Эўрапэйская сетка для Беларусі
Праект «Эўрапэйская сетка для Беларусі» быў ініцыяваны (распачаты) аб’яднаньнем ’’Нямецка-расейскі абмен’’ (DRA) як адказ на моцны дэмакратычны рух летам 2020 году пасьля фальшаваньня выбараў у Беларусі. Праект рэалізуецца сумесна DRA, RAZAM і пяцьцю іншымі партнэрамі па праекту зь Нямеччыны, Польшчы, Літвы й Беларусі.
Грунтуючыся на папярэднім праекце, які стварыў працоўную групу па Беларусі й заснаваў важны агульнанямецкі форум для экспэртызы й сувязям зь Беларусьсю, цяперашні праект хоча на эўрапэйскім узроўні зрабіць свой унёсак у разьвіцьцё сеткі для дэмакратычнай Беларусі.
У рамках праекту, RAZAM адказвае за рэдагаваньне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня, за арганізацыю падзеяў па ўмацаваньні беларускай дыяспары ў Нямеччыне й пашырэньню ейных сувязяў і за стварэньне сеткі СМІ па Беларусі.
Праект «Эўрапэйская сетка для Беларусі» рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы фэдэральнага МЗС у рамках праграмы ”Супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю ў краінах усходняга партнэрства й Расеі” і нямецкага фонду Маршала (GMF) ЗША.

Асноўныя даведзеныя праекту
Перыяд:
Красавік 2022 г. – снежань 2023 г