Праект са знешнім фінансаваннем
PerspAKTIV
Пад час пратэстаў 2020 году ў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і дзяржаўнага гвалту культурныя дзеячы адыгралі галоўную ролю. З таго часу яны падвяргаліся рэпрэсіям і перасьледу, ім сыстэматычна перашкаджалі займацца сваёй прафесіяй. Праект «PerspAKTIV» хоча даць беларускім дзеячам культуры ўсіх мастацкіх жанраў магчымасць выйсці з гэтага штодзённага надзвычайнага становішча й зноў праявіць сябе прафесійна.
Праект PerspAKTIV накіраваны на стварэньне новых сувязей паміж беларускімі, нямецкімі й польскімі арт-супольнасьцямі, адначасова робячы беларускае сучаснае мастацтва даступным для шырокай эўрапейскай аўдыторыі.
У якасьці першага кроку мы будуем сетку падтрымкі з боку нямецкіх і польскіх культурных установаў. Такім чынам, беларускія артысты, мастакі й дзеячы культуры, якія ўдзельнічаюць у праграме, могуць праходзіць працоўныя стажыроўкі («рэзідэнцыі») у гэтых партнёрскіх установах. У цэнтры ўвагі рэзідэнцый знаходзіцца абмен зь мясцовымі арт-супольнасьцямі й распрацоўка канчатковага прадукту. Гэта могуць быць пэрформансы, дыскусіі, выставы, тэатральныя пастаноўкі або канцэрты, якія прадстаўляюцца публіцы ў прымаючых установах культуры.
Праект PerspAKTIV рэалізуецца RAZAM сумесна з Ambasada Kultury (Амбасада культуры, Літва/Беларусь) і Fundacja Sztuki Współczesnej IN SITU (Польшча) пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў (Нямеччына).

Асноўныя даведзеныя праекту
Перыяд:
Чэрвень 2022 г. – май 2023 г
Партнэры:



