Маеце добрыя ідэі што да беларусі, але ня ведаеце, дзе й ці ўвогуле магчыма атрымаць фінансавую падрымку?

У такім выпадку вы патрапілі ў слушнае месца: сюды сябры RAZAM могуць дасылаць свае праектныя ідэі. RAZAM дапаможа вам:

праверыць, ці магчыма – і калі так, то дзе – вы можаце падаць заяўку на дзяржаўнае фінансаваньне вашай ідэі праекта,

распрацаваць ідэю вашага праекту, каб вы мелі ўсе дадзеныя, неабходныя для падачы заяўкі на фінансаваньне,

зразумець, што трэба ўлічваць пры падачы заяўкі й пры рэалізацыі праектаў, якія фінансуюцца з дзяржаўных сродкаў.

УВАГА: Для доступу да фармуляру патрэбен пароль, які сябры ды сяброўкі аб’яднання могуць атрымаць тут:

КАНТАКТ:
Клаўдыя Нойберт
Аддзяленьне збору сродкаў

FAQ – Частыя пытаньні

Сябры RAZAM — індывідуальна або як група

Праект павінен адпавядаць патрабаваньням дзяржаўнага фінансаваньня ў сектары грамадзянскай супольнасьці. Як правіла, такія праекты накіраваныя на сацыяльныя пытаньні або праблемы і на прапанову іх вырашэньня.

RAZAM START-UP, вядома ж, таксама засяроджваецца на Беларусі й беларускай дыяспары.

Прыклады магчымых праектных ідэй: ….

У ідэале вы ўжо павінны разгледзець наступнае:

    • агульная ідэя праекту (якую трэба апісаць у даволі кароткім тэксце, макс. 400 знакаў),
    • (агульная) мэта вашага праекта: якую (сацыяльную) праблему вы вызначылі й якое рашэньне для гэтага прапануе ваш праект,
    • мэтавая група,
    • прапанаваныя захады (іх працягласьць, пасьлядоўнасьць),
    • імаверныя партнэры па праекце,
    • запланаваны перыяд праекта,
    • неабходны бюджэт (і падзел на субсідыі й ўласныя сродкі)

Мы рэгулярна аналізуем прапановы па праектах і зьвяжамся з вамі цягам 4 тыдняў з нашай ацэнкай таго, ці можам мы вас падтрымаць і як. Часта мы робім першапачатковыя прапановы адносна таго, праз якую праграму вы можаце падаць заяўку на фінансаваньне.

Мы хочам дапамагчы вам нашым ноў-хаў у фармуляваньні праектных ідэяў. Аднак мы ня можам узяць на сябе працэс падачы заявак і суправаджэньня праектаў. Аднак, мы ахвотна адкажам на вашыя пытаньні!

Мы чакаем вашых ідэяў!