Словы падзякі ад сем’яў палітычных зняволеных
Beitrag vom 18. December 2021
З красавіка 2021-га года колькасць палітычных зняволеных (і іх сем’яў), якім мы аказваем падтрымку, узрасла да 35. У гэтым кантэксце мы хацелі б перадаць некалькі слоў ад людзей, якім мы дапамагаем для ўсіх тых, хто абстаўся неабыякавым да лёсу палітычных зняволеных:
“Хачу падзякаваць Вашай ініцыятыве за падтрымку майго сужэнца, які ўжо больш за год знаходзіцца ў палоне рэжыма. Мне з двума дзецьмі і без працы, было б вельмі цяжка збіраць для яго перадачы, аплачваць адваката і хоць трохі рабіць яго знаходжанне там камфортным (калі гэта можна так назваць). У чым заключаецца камфорт? У цёплым адзенні, у наяўнасці прадуктаў, газет, брытваў, сродкаў асабістай гігіены. Відавочна, яму было б камфортней быць у асяродзі блізкіх і родных, але сёння толькі так… Ён заўсёды просіць перадать усім годным прывітанне і ўдзячнасць за падтрымку ўсім неабыякавым людзям.”
“Апошнія месяцы 2020 года сталі самымі складанымі ў нашым жыцці. Радасць жыцця змянілася на жах і роспач. Усё было як у смузе. Перадачы, слёзы, лісты. Зявілася бязвыходнасць ад таго, што ты ня можаш нешта змяніць. Прапала надзея ў веру, што мой сужэнец пагрукае вось-вось у дзверы і ўсё будзе як раней. Ішоў час і я з кожным днём разумела, што як раней ужо ня будзе! Мне давялося навучыцца жыць адной з дзецьмі на маю сярэднюю зарплату. Я шчыра дзякую, што ў цяжкі момант, вашая прапанова знайшла мяне й дапамагла. Дзякуй за падтрымку майго сужэнца й цалкам нашай сям’і, які больш за год знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Мне было б вельмі складана збіраць мужыку перадачы, перавязкі, пераводы. Вы як глыток свежага паветра. Дзякуй вялікі вам і ўсім людзям за тое, што вы робіце.”
Распаўсюджвайце інфармацыю аб нашай ініцыятыве, альбо падтрымайце яе фінансава. Дзякуючы гэтаму мы зможам апекавацца большай колькасцю вязняў.
Банкаўскі перавод:
Атрымальнік: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Прызначэнне плацяжу: BelPPHelp