Ужо праз чатыры месяцы пасьля пачатку расейскай захопніцкай вайны, Украіна лічылася самай замінаванай краінай у сьвеце. Гэта робіць нават тыя раёны, дзе цяпер не вядуцца баі, небясьпечнымі для жыцьця. Пасьля вызваленьня Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў украінскія войскі знаходзілі міны ўсюды — на дарогах, у лясох, на палетках. Расейскія жаўнеры мініравалі нават дамы, якія самі займалі, перад адыходам зь іх.
На вызваленых тэрыторыях спецыяльна падрыхтаваныя групы выяўляюць міны і на месцы ажыццяўляюць кантраляванае падрываньне. Пасьля ажыцьцяўленьня ўсіх захадаў кантролю над замінаванымі тэрыторыямі яны могуць быць зноў перададзеныя цывільнаму насельніцтву.
Агромністы маштаб наяўнасьці выбуховых прыстасаваньняў патрабуе выкарыстаньня велізарных рэсурсаў. Гэтай ініцыятывай мы падтрымліваем украінскую няўрадавую арганізацыю “Soloma-Kätzchen”, якая закупляе абсталяваньне для вызваленьня тэрыторыяў ад мінаў.
Разьмініраваць!
Нават калі яшчэ не магчыма прадбачыць, як доўга зацягнецца вайна, разьмініраваць трэба зараз – каб абараніць людзей, якія засталіся на месцы, і даць магчымасьць вярнуцца дадому тым, хто хоча вярнуцца. Міны і міны-пасткі, якія валяюцца ў лесе, могуць таксама ўяўляць небясьпеку для людзей, калі іх падрываюць дзікія жывёлы, часта выклікаючы лясныя пажары.
Партнэр праекту
„Soloma-Katzen“ («Саломскія кошкі») – афіцыйна зарэгістраваная дабрачынная арганізацыя. Яна займаецца разьмінаваньнем Кіеўскай вобласьці, вырабляе й закупляе неабходнае абсталяваньне для абясшкоджваньня небясьпечных прадметаў, а таксама дапамагае зь інфармаваньнем мірнага насельніцтва.
Што такое EOD рыштунак?
EOD гэта значыць “Explosive Ordnance Disposal” – абясшкоджваньне выбухованебясьпечных прадметаў. Групам размінаваньня патрэбнае спецыяльнае абсталяваньне, такое як мультыінструмэнты, карабіны, пошукавыя стрыжані й мэталадэтэктары.
На месцы групы размінаваньня праводзяць кантраляваныя выбухі. Пасьля забесьпячэньня поўнага кантролю над замінаванымі тэрыторыямі, яны могуць быць зноў перададзеныя грамадзянскаму насельніцтву.
ЗЬМЕСТ НАБОРА EOD
- Мультыінструмэнт
- LEATHERMAN 300 EOD
- Ліхтарык
- Вялікі зазубень
- Гак, невялікі
- Дэтэктар
- Мэталічнае лязо
- Паракорд 30м
- Карабін x3
- Клейкая стужка
- Кляшчоткі